Эўроп
хімічны элемэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эўро́п (па-лацінску: Europium) Eu — хімічны элемэнт III групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 63. Адносіцца да лянтаноідаў. Адкрыты ў 1901 годзе Дамарсэем фракцыйным разьдзяленьнем двайнога нітрату самару ды магну. Названы ў гонар Эўропы. Элемэнт мае два ізатопы Eu-151 (47,77%) ды Eu-153. Агулам вядома 17 радыяактыўных ізатопаў эўропу з масавымі нумарамі ад 142 да 160. Першы элемэнт ітрыевай групы. Мае парамагнітныя ўласьцівасьці. У зямной кары эўропу прыкладна 2×10−5%. Гама-выпраменьваньне эўропу выкарыстоўваюць для радыёграфіі пракатнага мэталу[2]. Прымяняецца ў атрыманьні люмінафорных і лазэрных матэрыялаў, а таксама як паглынальнік у АЭС.
Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...
| ||||||
Выгляд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | ||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Эўроп, Eu, 63 | |||||
Катэгорыя элемэнту | Лантаноіды | |||||
Група, пэрыяд, блёк | ніякая, 6, f | |||||
Адносная атамная маса | 151,96 г·моль−1 | |||||
Канфігурацыя электронаў | [Xe] 4f76s2 | |||||
Электронаў у абалонцы | 2, 8, 18, 25, 8, 2 | |||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | |||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 5,423 г·см−3 | |||||
Тэмпэратура плаўленьня | 822[1] °C | |||||
Тэмпэратура кіпеньня | 1597 °C | |||||
Структура крышталічнай краты | body-centered cubic | |||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 13,9 Вт·м−1·K−1 | |||||
Уласьцівасьці атама | ||||||
Атамны радыюс | 94,7 пм | |||||
Закрыць