Алюмін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алюмі́н, альбо гліня́к[1] (па-лацінску: Aluminium) Al — хімічны элемэнт III групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 13. Лёгкі серабрыста-белы мэтал, уваходзіць у падгрупу бору. Алюмін не рашчыняецца ў вадзе пры нармальных умовах. Алюмін зьяўляецца самым распаўсюджанным мэталам у зямной кары, а таксама трэцім элемэнтам па распаўсюджаннасьці, пасьля тлену й крэмну. Алюмін складае каля 8% ад масы цьвёрдай паверхні Зямлі. Алюмінавы мэтал занадта хімічна рэактыўны з-за чаго, сустракаюцца звыш 270 розных мінэралаў, у склад якіх уваходзіць алюмін[2]. Асноўнай крыніцай здабычы алюміна зьяўляюцца баксыты.
| ||||||
Выгляд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | ||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Алюмін, Al, 13 | |||||
Група, пэрыяд, блёк | 13, 3, p | |||||
Адносная атамная маса | 13 г·моль−1 | |||||
Канфігурацыя электронаў | [Ar] 2s 1p | |||||
Электронаў у абалонцы | 2,2,6,2,1 | |||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
Фаза | цьвёрдае цела | |||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 2,6989 г·см−3 | |||||
Уласьцівасьці атама | ||||||
Алюмін адрозьніваецца ад іншым мэталаў сваёй нізкай шчыльнасьцю й сваёй здольнасьцю супрацьстаяць карозіі, дзякуючы зьяве пасывацыі. Структурныя кампанэнты, вырабленыя з алюміна й ягоных сплаваў зьяўляюцца жыцьцёва важнымі для аэракасьмічнай прамысловасьці й гуляюць важную ролю для транспарту й іншых абласьцёў. Найбольш карысныя злучэньні алюміна, па меншай меры, уяўляюць сабой лёгкія асновы, аксыды й сульфаты.
Нягледзячы на сваю распаўсюджанасьць у навакольным асяродзьдзі, солі алюміна не выкарыстоўваюцца ні адной з формаў жыцьця, але дзякаючы гэтай распаўсюджанасьці яны добра пераносяцца расьлінамі й жывёламі[3]. З-за сваёй распаўсюджанасьці, патэнцыйнай біялягічнай ролі й карыснымі характарыстыкамі для чалавека, алюмінавыя злучэньні маюць сталую цікавасьць.