Эстонія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эсто́нія (па-эстонску: Eesti (зьвесткі)), афіцыйна Эсто́нская Рэспу́бліка (эст. Eesti Vabariik, [ˈeːsti ˈʋɑbɑriːk]) — краіна ў паўночнай Эўропе на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. На поўначы амываецца Фінскай затокай, на захадзе — Балтыйскім морам; на поўдні Эстонія мяжуе з Латвіяй, на ўсходзе з Расеяю, а таксама мае марскую мяжу зь Фінляндыяй на поўначы й Швэцыяй на захадзе.
Эстонія лац. Estonija эст. Eesti | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Mu isamaa, mu õnn ja rõõm» | |||||
Афіцыйная мова | Эстонская | ||||
Сталіца | Талін | ||||
Найбуйнейшы горад | Талін | ||||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая рэспубліка Алар Каріс Кая Каллас | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
129-е месца ў сьвеце 45 227 км² 4,45% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць |
151-е месца ў сьвеце 1 318 705 (2018)[1] 28/км² | ||||
Этнічны склад | (2017)[2] | ||||
СУП • агульны (2018) • на душу насельніцтва |
43-е месца ў сьвеце $28 672 млрд $21 964 | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — ад СССР |
20 жніўня 1991 | ||||
Аўтамабільны знак | EST | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ee | ||||
Тэлефонны код | +372 |
Тэрыторыю Эстоніі, акрамя матэрыковае часткі, складаюць яшчэ 2222 астравы ў Балтыйскім моры[3] агульнай плошчай 45 227 км² (зь іх 42 388 км² сушы). Клімат — вільготна-кантынэнтальны.
Эстонія — дэмакратычная парлямэнцкая рэспубліка, падзеленая на пятнаццаць паветаў; сталіца й найбольшае места — Талін. З насельніцтвам 1,3 мільёны Эстонія ёсьць адной з найменш населеных краінаў Эўразьвязу, Эўразоны, НАТО і Шэнгенскае зоны. Эстонцы належаць да фінскіх народаў, а эстонская мова — да фіна-вугорскае групы, набліжаная да фінскае й саамскіх моваў і аддалена павязаная з вугорскай.
Эстонія разьвітая краіна з высокапрыбытковай эканомікай[4]. Яна сябар Арґанізацыі эканамічнага супрацоўніцтва й разьвіцьця.