Фіна-вугорскія мовы
моўная сям’я / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фі́на-вугорскія мовы — група роднасных моваў у складзе ўральскае моўнае сям'і, якія традыцыйна зьяўляюцца нацыянальнымі мовамі фіна-вугорскіх народаў.
Хуткія факты Народнасьць, Арэал ...
фіна-вугорская галіна | |
Народнасьць | фіна-вугорскія народы |
---|---|
Арэал | Усходняя ды Паўночная Эўропа |
Лінгвістычная клясыфікацыя | уральская сям'я |
Склад | |
Колькасьць носьбітаў | >22,5 млн |
ISO 639-2 / 5: | fiu |
Фіна-вугорскія мовы
|
Закрыць
Фіна-вугорскія разам з самадыйскімі мовамі (састарэлая назва — самае́дзкія, пераклад з састарэлага расейскамоўнага тэрміну «самоѣдскіе языки») складаюць уральскую моўную сям'ю, якая ў сваю чаргу ўваходзіць у гіпатэтычную надсям'ю настратычных моваў, празь якую фіна-вугорскія мовы меркавана могуць быць зьвязанымі зь індаэўрапейскімі мовамі. Тэрмін «фіна-вугорскія мовы» часам можа ўжывацца як сынонім тэрміну «ўральскія мовы»[1].