Суб’ектывізм
філязофская пазыцыя, згодна зь якой першынство належыць чалавечай разумовай дзейнасьці, а не падзялянай альбо калектыўнай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Суб’ектыві́зм — гэта дактрына, якая кажа, што «наша ўласная разумовая дзейнасьць зьяўляецца адзіным бясспрэчным фактам нашага вопыту»[1] , а не падзяляным альбо калектыўным, і што не існуе зьнешняе або абʼектыўнае ісьціны.
Таксама суб’ектывізм — перакананьне ў поўнай субʼектыўнасьці ня толькі ацэнак, але й апісаньняў; Адмова ад патрабаваньня імкнуцца да максымальнай абʼектыўнасьці ў нейкіх асобных ці нават ва ўсіх абласьцях (напрыклад, у навуцы, маралі, мастацтве й г. д.)[2].
Хоць Томас Гобс быў раньнім прыхільнікам субʼектывізму[3][4], посьпех гэтае пазыцыі гістарычна прыпісваецца Дэкарту й ягонаму мэтадалягічнаму сумневу. Ён выкарыстаў гэта як эпістэмалягічны інструмэнт, каб даказаць адваротнае (абʼектыўны сьвет фактаў, незалежны ад уласных ведаў чалавека, такім чынам, «бацька сучаснай філязофіі», паколькі ягоныя погляды ляжаць у аснове навуковага сьветапогляду)[1]. Субʼектывізм прызнае першынство субʼектыўнага вопыту як асновы ўсякай меры й закона[5]. У крайніх формах, такіх як саліпсызм, можа сьцьвярджацца, што прырода й існаваньне кожнага абʼекта залежаць выключна ад нечага субʼектыўнага ўсьведамленьня гэтага абʼекта. У гэтым кантэксьце можна разгледзець кваліфікаваны эмпірызм Джорджа Бэрклі, улічваючы ягоную веру ў Бога як у першапрычыну чалавечага ўспрыманьня.