Пол Макартні
ангельскі музыка, сьпявак / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пол Макартні (па-ангельску: James Paul McCartney) — брытанскі кампазытар, рок-музыка, сьпявак. Адзін з заснавальнікаў і ўдзельнікаў групы The Beatles.
У інтэрнет-апытаньні, праведзеным BBC News Online, быў названы «найвялікшым кампазытарам тысячагодзьдзя» і апярэдзіў Баха, Моцарта і Бэтговэна[5]. Аўтар адных з найбольш славутых песень у гісторыі папулярнай музыкі — сярод іх найбольш сьпяваная ў сьвеце (больш за 3 тысячы кавэр-вэрсій[6]) песьня «Учора» (па-ангельску: Yesterday), «Няхай будзе так» (па-ангельску: Let It Be), «Мыс Кінтайр» (па-ангельску: Mull of Kintyre) ды іншыя.
Па зьвестках кнігі рэкордаў Гінэса, зьяўляецца музыкам, які болей за ўсіх у сьвеце прадаў сваіх запісаў (400 мільёнаў дыскаў), мае найбольш у сьвеце песень, якія занялі першае месца ў сьпісах папулярнасьці (50), выступаў перад самай вялікай у сьвеце музычнай аўдыторыяй (350 тысячаў)[7] і зьяўляецца найбагацейшай рок-зоркай у сьвеце зь ліку тых, хто дагэтуль выступае (730 мільёнаў даляраў ЗША)[8].