The Beatles
From Wikipedia, the free encyclopedia
The Beatles — легендарны брытанскі рок-гурт зь Лівэрпулу: Джон Ленан (рытм-гітара, сола-гітара, клявішныя, бубен, маракасы, бас-гітара, губны гармонік, вакал), Пол Макартні (бас-гітара, клявішныя, ударныя, гітара, вакал), Джордж Гарысан (сола-гітара, рытм-гітара, сытар, бубен, клявішныя, вакал), Рынга Стар (ударныя, гітара, бубен, маракасы, коўбэл, клявішныя, бонгі, вакал). The Beatles унесьлі манумэнтальны ўклад у разьвіцьцё поп-музыкі, ня толькі карэнным чынам зьмяніўшы яе, але і дасягнуўшы беспрэцэдэнтнай папулярнасьці, дзякуючы чаму ансамбль стаў адным з найярчэйшых фэномэнаў сусьветнай культуры 1960-х гадоў[1], прадаўшы па ўсім сьвеце болей за 1 мільярд кружэлак. Зьнешні выгляд, манэра паводзінаў і перакананьні музыкаў зрабілі іх заканадаўцамі стылю, што, разам зь вялізнай папулярнасьцю, прывяло да значнага ўплыву на культурную і сацыяльную рэвалюцыю 1960-х гадоў. Пасьля распаду гурту, які адбыўся ў 1970 годзе, кожны зь яго ўдзельнікаў пачаў сольную кар’еру.
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1960—1970 |
Адкуль | Лівэрпул, Вялікабрытанія |
Мова | ангельская |
Жанр(ы) | поп, рок ды іншыя |
Выдавец | Parlophone Records, Capitol Records, Odeon Records, Apple Records, Vee-Jay Records, Polydor Records, Swan Records, Tollie Records, United Artists Records |
Зьвязаныя праекты | The Quarrymen, Plastic Ono Band, The Dirty Mac, Wings, Traveling Wilburys, Rory Storm and the Hurricanes, Ringo Starr All-Starr Band |
Удзельнікі | Джон Ленан, Пол Макартні, Джордж Гарысан, Рынга Стар |
Былыя ўдзельнікі | Ст’юарт Саткліф, Піт Бэст |
Узнагароды і прэміі | Заля славы рок-н-ролу (1986) прэмія «Грэмі» найлепшаму новаму выканаўцу[d] (1965) прэмія апякунскай рады «Грэмі»[d] (1988) Прэмія «Грэмі» за найлепшы вакальны поп-альбом[d] (29 лютага 1968) прэмія „Грэмі“ за найлепшае музычнае відэа[d] (1996) Прэмія «Грэмі» за найлепшы альбом году[d] (29 лютага 1968) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d]
|
www.beatles.com |