Паўднёвая Асэтыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Паўднёвая Асэтыя (па-асэтынску: Республикæ Хуссар Ирыстон, па-грузінску: სამხრეთი ოსეთი ці Samkhreti Oseti, па-расейску: Южная Осетия) — часткова прызнаная дзяржава ў паўночна-заходняй частцы Каўказу. Мяжуе на поўначы з Расеяй, зь іншых бакоў — з Грузіяй, выхаду да Сусьветнага акіяну ня мае. Былая Паўднёва-Асэтынская аўтаномная вобласьць ГССР. Незалежнасьць абвешчаная 20 верасьня 1990 Радай народных дэпутатаў Паўднёва-Асэтынскай аўтаномнай вобласьці Грузіі.
Паўднёвая Асэтыя Хуссар Ирыстон Южная Осетия სამხრეთი ოსეთი | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Уарзон Ирыстон!» | |||||
Афіцыйная мова | асэтынская, расейская, грузінская | ||||
Сталіца | Цхінвалі | ||||
Найбуйнейшы горад | Цхінвалі | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
3900 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2007) • шчыльнасьць |
53 532[1] 18/км² | ||||
Валюта | Расейскі рубель | ||||
Часавы пас | UTC+3 |
З часу абвяшчэньня незалежнасьці Грузіі ў 1991 годзе яе ўрад патрабаваў вываду расейскага войска з краіны, аднак з 14 жніўня 1992 году расейскае войска знаходзіцца ў Паўднёвай Асэтыі паводле міратворчага мандату ад СНД.
Сталіца — горад Цхінвал (грузінскі варыянт — Цхінвалі). Фактычную незалежнасьць здабыла пасьля грузіна-паўднёва-асэтынскага канфлікту 1992 году, аднак да жніўня 2008 году Грузіяй кантраляваліся значныя часткі Паўднёвай Асэтыі — Ленінгорскі раён, вёскі зь пераважна грузінскім насельніцтвам у іншых раёнах. У выніку канфлікту ў жніўні 2008 году Рэспубліка Паўночная Асэтыя (РПА) усталявала поўны кантроль над сваёй тэрыторыяй.
З краінаў-сябраў ААН прызнаная толькі Расеяй, Нікарагуа, Вэнэсуэлай і Науру пасьля вайны ў жніўні 2008 году.
У Канстытуцыі Грузіі завецца як «былая Паўднёва-Асэтынская аўтаномная вобласьць», у шэрагу іншых дакумэнтаў — як «Цхінвальскі рэгіён».
Аб важнасьці захаваньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Паўднёвай Асэтыі — Цхінвальскага рэгіёну гаворыцца ў Канцэпцыі АБСЭ па мірным урэгуляваньні грузіна-асэтынскага канфлікту ад 1995 году: «Нараўне з тэрытарыяльнай цэласнасьцю Грузіі, АБСЭ прызнае і тэрытарыяльную цэласнасьць Паўднёвай Асэтыі ў межах былой Паўднёва-Асэтынскай аўтаномнай вобласьці».