Міхал Казімер Радзівіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал Казімер Радзівіл (26 кастрычніка 1635, Нясьвіж — 14 лістапада 1680, Балёньня) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага[1]. Стольнік (1652—1653), крайчы (1653—1656) і падчашы вялікі літоўскі (1656—1661), кашталян (1661—1666) і ваявода віленскі (1666—1668), падканцлер вялікі літоўскі і гетман польны літоўскі (з 1668)[2].
- Гэта артыкул пра гетмана польнага літоўскага. Калі вам патрэбны артыкул пра гетмана вялікага літоўскага, глядзіце артыкул Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька».
Міхал Казімер Радзівіл | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 26 кастрычніка 1635 Нясьвіж |
Памёр | 14 лістапада 1680 (45 гадоў) Балёньня |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Аляксандар Людвік Радзівіл Тэкла з Валовічаў |
Жонка | Кацярына з Сабескіх |
Дзеці | Мікалай Францішак, Багуслаў Крыштап, Ян, Людвік, Юры Юзэф, Караль Станіслаў |
Дзейнасьць | дыплямат |
Міхал Казімер Радзівіл — шчыры каталік, вядомы рэлігійным фундатарствам і бегласьцю ў навуках, асабліва ў алхіміі. У часе швэдзкіх войнаў адважна бараніў край ад уварваньняў, разам зь Міхалам Вішнявецкім належаў да арыстакратычнай апазыцыі, удзельнічаў у Хоцінскай бітве 1673 году. Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Нясьвіжы і Алыцы, VI ардынат нясьвіскі, IV ардынат алыцкі, III пан на Белай.
Валодаў Крожамі ў Жамойці, Белай і Славатычамі ў Берасьцейскім павеце, Шыдлоўцам у Каралеўстве Польскім і інш. Быў старостам упіцкім, перамышльскім, члухаўскім, камянецкім, хойніцкім, лідзкім, цельшыцкім, рабштынскім, хоцінскім, гомельскім, осцкім, крычаўскім, прапойскім, гульбінскім, нежынскім і інш.