Караль Станіслаў Радзівіл (канцлер вялікі літоўскі)
дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Караль Станіслаў Радзівіл (27 лістапада 1669, Кракаў — 2 жніўня 1719, Белая) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1685—1686), канюшы (1686—1690), падканцлер (1690—1698) і канцлер вялікі літоўскі (з 1698).
- Гэта артыкул пра канцлера вялікага літоўскага. Калі вам патрэбны артыкул пра ваяводу віленскага, глядзіце артыкул Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку».
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Караль Станіслаў Радзівіл, XVIII ст. | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 27 лістапада 1669 Кракаў, Карона |
Памёр | 2 жніўня 1719 (49 гадоў) Белая, ВКЛ |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Міхал Казімер Радзівіл Кацярына з Сабескіх |
Жонка | Ганна Кацярына з Сангушкаў |
Дзеці | Кацярына Барбара, Мікалай Крыштап, Міхал Казімер, Канстанцыя Францішка, Караліна Тэрэза, Тэкля Ружа, Ганна Аляксандра, Альбрэхт Станіслаў, Крыстына Алена, Людвік Дамінік, Станіслаў Юры, Геранім Флярыян |
Дзейнасьць | палітык, дзяржаўны службовец |
Закрыць
Валодаў таксама мястэчкамі Глыбокім і Смаргоньню ў Ашмянскім павеце, Карэлічамі, Ішкальдзю і Грэскам у Наваградзкім павеце, Бялынічамі ў Аршанскім павеце. Быў старостам берасьцейскім, камянецкім, крычаўскім і іншых[1]. Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Нясьвіжы і Алыцы, ардынат на Нясьвіжы і Алыцы (1669). Кавалер ордэна Белага арла (1705).