Знак адрозьненьня
знак на форменным адзеньні для абазначэньня асабістага вайсковага званьня, прыналежнасьці да віду ўзброеных сілаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Знак адро́зьненьня — знак на форменным адзеньні для абазначэньня асабістага вайсковага званьня, прыналежнасьці да віду ўзброеных сілаў, роду войска, адмысловага войска, службы.
Віды: кант, нагрудны і нарукаўны знак (нашыўка і шэўрон), пагон і пятліца, знак на галаўным уборы, пагоне і пятліцы (зорка, какарда і эмблема)[1].