Вайсковая форма
набор прадметаў вайсковага абмундзіраваньня, рыштунку і знакаў адрозьненьня вайскоўцаў, усталяваны для асабовага складу Ўзброеных сілаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайско́вая фо́рма — набор прадметаў вайсковага абмундзіраваньня, рыштунку і знакаў адрозьненьня вайскоўцаў, усталяваны для асабовага складу Ўзброеных сілаў, войскаў і вайсковых фармаваньняў.
Віды: палявая, парадная і штодзённая (для строю і па-за строем). Вызначаецца адпаведным камандаваньнем і штабам. Парадак нашэньня ўсталёўваецца вайсковым статутам. Падзяляецца на зімовую і летнюю, пераход на якую ўстанаўліваецца міністрам абароны. Таксама вылучаюць лётна-тэхнічнае і працоўнае адзеньне, парадак нашэньня якога вызначае камандзір вайсковай часткі. Афіцэрам і прапаршчыкам надаецца права працягваць яе нашэньне пасьля звальненьня ў запас (адстаўку) за бездакорную службу звыш 20 гадоў[1].