Выкапнёвае паліва
паліва, сфармаванае прыродай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Выкапнёвае паліва, гаручыя карысныя выкапні — нафта, вугаль, гаручы лупняк, прыродны газ і ягоныя гідраты, торф і іншыя гаручыя мінэралы й рэчывы, якія здабываюцца пад зямлёй ці адкрытым мэтадам. Вугаль і торф зьяўляюцца палівам, якое ўтвараецца па меры назапашваньня й раскладаньня рэшткаў жывёлаў і расьлінаў. Датычна паходжаньня нафты й прыроднага газу ёсьць некалькі супярэчлівых гіпотэзаў. Выкапнёвыя тыпы паліва зьяўляюцца неўзнаўляльным прыродным рэсурсам, бо яны назапашваліся мільёны гадоў. Здабыча й выкарыстаньне выкапнёвых відаў паліва стварае экалягічныя праблемы. Глябальны рух за стварэньне аднаўляльнай энэргетыкі, зьяўляецца, такім чынам, рухам за задавальненьне попыту на энэргію.
Адміністрацыяй энэргетычнай інфармацыі ЗША было падлічана, што ў 2007 годзе першасныя крыніцы энэргіі складаліся з выкарыстаньня нафты (36,0%), вугалю (27,4%), прыроднага газу (23,0%), склаўшы 86,4% ад агульнай долі спажываньня першаснай крыніцы энэргіі ў сьвеце. Першаснымі крыніцамі энэргіі зь ліку невыкапнёвага паліва ў 2006 годзе былі гідраэлектрастанцыі (6,3%), ядзерная энэргетыка (8,5%) і іншыя, як то геатэрмальныя рэсурсы, а таксама выкарыстаньне энэргіі Сонца, прыліваў, ветру, дроваў і адходаў, на долю якіх прыпаў паказчык у 0,9%.
Спальваньне гаручых карысных выкапняў вырабляе каля 21,3 гігатонаў двухвокісу вугляроду (CO2) у год, але лічыцца, што прыродныя працэсы могуць паглынуць толькі каля паловы гэтай колькасьці, такім чынам чыстае павелічэньне складае больш чым на 10 млрд тон атмасфэрнага дыяксіду вугляроду ў год, пры тым, што тона вугляроду у атмасфэры эквівалентна 44/12 або 3,7 тонам вуглякіслага газу[1]. Вуглякіслы газ зьяўляецца адным з парніковых газаў, што павышае радыяцыйнае ўзьдзеяньне й спрыяе глябальнаму пацяпленьню, у выніку чаго сярэдняя тэмпэратура Зямлі ўзрастае, што, на думку пераважнай большасьці навукоўцаў-кліматолягаў выклікае сур’ёзныя пабочныя эфэкты.