Сонца
зорка Сонечнай сыстэмы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Со́нца (сымбаль: ) — пэрыфэрыйная зорка Галяктыкі спэктральнай клясы G2V. Утрымлівае больш за 99,8% масы Сонечнай сыстэмы, зь іх блізу трох чвэртак прыпадае на іянізаваны вадарод (пратоны) і чвэрць — на гель (дакладней, гэтак званыя α-часьцінкі). Бліжэй да паверхні Сонца прысутнічаюць у нязначнай колькасьці, як сьведчыць спэктральны аналіз, і цяжэйшыя элемэнты (прыкладам, золата).
- Пра фабрыку глядзіце артыкул «Сонца».
Сонца | |
Зорка | |
Тып | жоўты карлік |
---|---|
Адлегласьць | 1.496×108 км |
Бачная зорная велічыня (V) | −26.74[1] |
Астрамэтрыя | |
Абсалютная зорная велічыня (V) | 4.83[1] |
Характарыстыкі | |
Спэктральная кляса | G2V |
Фізычныя характарыстыкі | |
Маса |
(1.98855±0.00025)×1030 кг[1] 333000 × Зямля[1] M☉ |
Радыюс |
696342±65 км[2] 109 × Зямля[3] R☉ |
Узрост | ≈4.6 млрд[4][5] гадоў |
Тэмпэратура |
Цэнтр (мадэль): 1.57×107 K[1] Фотасфэра (эфэктыўная): 5778 K[1] Карона: ≈ 5×106 K |
Сьвяцільнасьць |
3.846×1026 Вт[1] ≈ 3.75×1028 лм ≈ 98 lm/W эфэктыўна L☉ |
Крыніца сонечнай энэргіі — шматступенная ядравая рэакцыя сынтэзу вадароду ў гель. Узрост Сонца ацэньваюць у 4,6 млрд гадоў; амаль столькі ж, як лічыцца, Сонца праіснуе яшчэ, пераўтвараючыся паволі ў чырвонага гіганта, пакуль ня ўспыхне звышновай і ня сойдзе з галоўнай пасьлядоўнасьці.
Адлегласьць паміж Сонцам і Зямлёй называецца астранамічнай адзінкай і роўная прыблізна 150 млн км. Гэтую адлегласьць выпушчаныя з паверхні Сонца фатоны пралятаюць прыкладна за восем хвілінаў — параўнуйце з 4,6 сьветлавымі гадамі і болей да іншых найбліжэйшых зорак. Пры гэтым радыюс Сонца — усяго 696 тыс. км, але народжаны ў сэрцы Сонца квант можа вандраваць і тысячу гадоў, пакуль, пасьля шматлікіх паглынаньняў ды перавыпусканьняў рэчывам Сонца, не дасягне паверхні — фатасфэры.
Міжнародны астранамічны сымбаль Сонца — кружок з кропкай усярэдзіне. У архаічнай культуры беларусаў і багата якіх іншых народаў у якасьці сонечнага знака выступалі крыж і кола. У пачатку XVII стагодзьдзя адначасова Галілео Галілеем і Ёганам Фабрыцыюсам былі выяўленыя сонечныя плямы.