![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/ET_Bahir_Dar_asv2018-02_img17_Tis_Issat.jpg/640px-ET_Bahir_Dar_asv2018-02_img17_Tis_Issat.jpg&w=640&q=50)
Блакітны Ніл
рака ў Афрыцы, прытока Нілу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Блакітны Ніл[1] (Аб́ай; па-амхарску: ጥቁር አባይ) — рака ў Этыёпіі і Судане, правая прытока Ніла. Даўжыня 1600 кілямэтраў.
Quick Facts Агульныя зьвесткі, Выток ...
Блакітны Ніл | |
па-амхарску: ጥቁር አባይ, па-арабску: النيل الأزرق | |
![]() Вадаспад Блакітнага Нілу ў Ціс-Ісаце каля Бахір-Дара, Этыёпія | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Тана (возера) |
Вышыня вытоку | 1830 м. н. у. м |
Каардынаты вытоку | 11° пн. ш. 37° у. д. / 11; 37 |
Вусьце | Ніл |
Каардынаты вусьця | 15° пн. ш. 32° у. д. / 15; 32 |
Краіны басэйну | Этыёпія, Судан |
Даўжыня | 1740 |
Плошча басэйну | 325 000 |
Close
Бярэ пачатак з возера Тана (Этыёпскае нагор’е) на вышыні 1830 мэтраў. Сьцёк з возера зарэгуляваны грэбляй з гідраэлектрастанцыяй. Блакітны Ніл суднаходны на 580 км ад вусьця. На працягу 500 кілямэтраў цячэ ў каньёне глыбінёй 900—1200 м. У Этыёпіі лічыцца сьвятой ракой, якая цячэ з Эдэма. У гэтай сувязі ёй прыносяць дары ў выглядзе хлеба і іншых прадуктаў.
На тэрыторыі Судана рака носіць назву Бахр-эль-Азрак (ад араб. Бахр — «мора» і азрак — «блакітны»). На суданскай тэрыторыі збудавана буйное вадасховішча каля горада Расейрэс.
Край горада Хартум Блакітны Ніл зьліваецца зь Белым Нілам, утвараючы раку Ніл.