Этыёпія
краіна ў Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Этыёпія (па-амхарску: ኢትዮጵያ) — краіна на паўночным усходзе Афрыкі ў раёне Афрыканскага рогу. Мяжуе на поўначы з Эрытрэяй, на ўсходзе з Джыбуці і Самалі, на поўдні з Кеніяй, на захадзе з Суданам і Паўднёвым Суданам. Выйсьця да мора ня мае. Насельніцтва краіны складае больш за 102 мільёнамі жыхароў[1], Этыёпія зьяўляецца самай населенай краінай сьвету, сярод тых, што ня маюць выхаду да мора ці акіяну, а таксама другой паводле колькасьці насельніцтва на афрыканскім кантынэнце пасьля Нігерыі. Агульная плошча краіны складае 1,1 млн км². Адыс-Абэба зьяўляецца сталіцай і найбуйнешым горадам краіны[2].
Этыёпія лац. Etyjopija የኢትዮጵያ ፌዴራላዊ ዲሞክራሲያዊ ሪፐብሊክ ye-Ītyōṗṗyā Fēdēralāwī Dīmōkrāsīyāwī Rīpeblīk | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
Дзяржаўны гімн: «Wodefit Gesgeshi, Widd Innat Ityopp’ya» | |||||
Афіцыйная мова | амхарская | ||||
Сталіца | Адыс-Абэба | ||||
Найбуйнейшы горад | Адыс-Абэба | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт Прэм’ер-міністар |
Фэдэратыўная рэспубліка Сахлэ-Ворк Зэвдэ Абій Агмэд Алі | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
27 месца ў сьвеце 1 104 103 км² 0,7 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2016) • шчыльнасьць |
12 месца ў сьвеце 102 403 000 97,2/км² | ||||
СУП • агульны (2017) • на душу насельніцтва |
67 месца ў сьвеце $80,874 млрд $898 | ||||
Валюта | Быр (ETB) | ||||
Часавы пас | EAT (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — цяперашняя Канстытуцыя |
28 траўня 1991 году | ||||
Аўтамабільны знак | ETH | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .et | ||||
Тэлефонны код | +251 | ||||
Тэрыторыя Этыёпіі разглядаецца некаторымі навукоўцамі як вобласьць, зь якой сучасныя людзі рушылі на Блізкі Ўсход і далей[3][4]. На думку лінгвістаў, першыя людзі, якія размаўлялі на афразійскіх мовах, паходзілі з гэтага рэгіёну[5]. Гісторыю краіны можна прасачыць са старажытных часоў і большую частку сваёй гісторыі Этыёпія зьяўлялася манархіяй. У першыя стагодзьдзі нашае эры старажытнае каралеўства Аксум існавала на месцы сёньняшняй Этыёпіі[6]. Каля 1137 году ўтварылася Этыёпская імпэрыя. У канцы каляніяльнага падзелу Афрыкі ў XIX стагодзьдзі Этыёпія была толькі адной з двух краінаў, якія захавалі свой сувэрэнітэт. Краіна некаторы час была акупаваная Італіяй з 1936 па 1941 гады. Этыёпія таксама была першым афрыканскім чальцом у Лізе нацыяў і Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. У 1974 годзе этыёпскі імпэратар Хайле Сэласіе быў зрынуты са свай пасады камуністычнім вайсковым урадам пры падтрымцы Савецкага Саюза. Камуністычны ўрад быў скінуты ў 1991 годзе Этыёпскім народным рэвалюцыйным дэмакратычным фронтам, таксама левага кірунку, якія застаецца асноўнай кіруючай палітычнай кааліцыяй з тых часоў.
Этыёпія і Эрытрэя выкарыстоўваць старажытны этыёпскі альфабэт, які зьяўляецца адным з самых старэйшых альфабэтаў у сьвеце, які выкарыстоўваюцца да гэтага часу[7]. Большасьць насельніцтва вызнае хрысьціянства, галоўным чынам зьяўляючыся вернікамі Этыёпскай праваслаўнай царквы, у той час як каля траціны вызнае іслам, зьяўляючыся ў асноўным сунітамі. Да 1980-х гадох у Этыёпіі жыла значная колькасьць этыёпскіх габрэяў[8]. Этыёпія зьяўляецца шматмоўнай краінай з каля 80 этналінгвістычнымі групамі, чатыры найбуйнейшыя зь якіх ёсьць арома, амхара, самалі і тыграі.
Этыёпія зьяўляецца краінай прыродных кантрастаў, з урадлівымі землямі на захадзе, лясамі і шматлікімі рэкамі з аднаго боку, і адным з самых гарачых пунктаў на Зямлі ў паселішчы Далол на поўначы краіны. Этыёпскае нагор’е зьяўляецца найбуйнейшым бесьперапынным горным ланцугом у Афрыцы, а пячоры Соф-Амар утрымліваюць самую вялікую пячору на кантынэнце. Клімат ёсьць трапічным, гарачым і сэзонна вільготным, пустэльны і паўпустэльны на поўначы і ўсходзе краіны. Этыёпія таксама мае найбольшую колькасьць аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Афрыцы[9]. Акрамя таго, гэтая дзяржава зьяўляецца адной з заснавальніц і чальцом ААН, G-24, Руху недалучэньня, G-77 і Арганізацыі афрыканскага адзінства. Сталіца краіны Адыс-Абэба ёсьць месцам разьмяшчэньня штаб-кватэры Афрыканскага зьвязу, Панафрыканскай палаты гандлю і прамысловасьці, Эканамічнай камісіі ААН для Афрыкі, афрыканскіх рэзэрвовых сілаў і многіх з глябальных грамадзкіх арганізацыяў скіраваных на Афрыку. У 1970-х і 1980-х гадох Этыёпія перажыла сэрыю грамадзянскіх канфліктаў і камуністычных чыстак, якія перашкодзілі разьвіцьцю ейнай эканоміцы. Краіна аднавілася і зараз мае самую вялікую эканомію па СУП ва Ўсходняй Афрыцы[10][11].