Аўтамабіль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтамабі́ль (таксама самаход, машына; грэц. αὐτός — «сам» і лац. mobilis — «рухаецца») — самаходны, мэханічны транспартны сродак з уласным рухавіком і крыніцай энэргіі, такой як бэнзін, дызэльнае паліва, газ, акумулятарная батарэя.
Аўтамабілі прызначаныя для выкарыстаньня пераважна на дарогах, у іх маюцца, як правіла, чатыры колы, і вырабляюцца галоўным чынам для перавозкі людзей, а не тавараў[1]. На 2008 год ва ўсім сьвеце налічвалася каля 600 млн легкавых аўтамабіляў, што складала прыкладна адзін аўтамабіль на адзінаццаць чалавек[2][3]. Колькасьць асабістых аўтамабіляў хутка павялічваецца, асабліва ў Кітаі й Індыі[4].