Ёган Вольфганг фон Гётэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёган Во́льфґанґ фон Ґётэ (па-нямецку: Johann Wolfgang von Goethe; 28 жніўня 1749 — 22 сакавіка 1832) — нямецкі літаратар і палімат. Дзейнасьць Гётэ ахоплівала такія культурныя і навуковыя сфэры, як паэзія, драма, літаратура, тэалёгія, філязофія, пантэізм і навука. Яго шэдэўр, трагедыя «Фаўст» у дзьвюх частках, была ўхваленая крытыкамі ў якасьці аднаго зь вяршынных дасягненьняў сусьветнае літаратуры[7]. У шэраг іншых вядомых літаратурных працаў Ґётэ ўключаюць раман выхаваньня «Вільгельм Майстэр» і эпісталярны раман «Пакуты Маладога Вэртэра».
Ёган Вольфґанґ фон Ґётэ | |
ням. Johann Wolfgang von Goethe | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 жніўня 1749(1749-08-28)[1][2][3][…] |
Памёр | 22 сакавіка 1832(1832-03-22)[2][3][5][…] (82 гады) |
Пахаваны | |
Бацькі | Ёган Каспар Гётэ[d] Катарына Элізабет Гётэ[d] |
Сужэнец | Крысціяна Вульпіус[d] |
Дзеці | Аўгуст фон Гётэ[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, драматург, празаік, філёзаф, навукоўца, калекцыянер мінэралаў |
Кірунак | бура і націск, ваймарскі клясыцызм |
Жанр | трагедыя, драма, паэма, раман |
Мова | нямецкая[6] |
Значныя творы | Фаўст, Пакуты маладога Вэртэра, Вільгельм Майстэр |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Ґётэ быў адной з ключавых фігураў нямецкай літаратуры і літаратурнага руху ваймарскага клясыцызму ў канцы XVIII і пачатку XIX стагодзьдзя. Ґётэ зьяўляецца аўтарам «Тэорыі колераў»; яго ўплывовыя ідэі па расьліннай і жывёльнай марфалёгіі былі пашыраныя і дапрацаваныя натуралістамі XIX ст., у тым ліку і Чарлзам Дарвінам.
Гётэ зьяўляецца стваральнікам канцэпту сусьветнай літаратуры (Weltliteratur), праяўляючы вялікую цікавасьць да літаратуры Ангельшчыны, Францыі, Італіі, антычнай Грэцыі, Пэрсыі, арабскіх краінаў ды іншых літаратураў сьвету. Уплыў Гётэ на нямецкую філязофію агромністы і фактычна невымяральны, нягледзячы на тое, што ён наўмысна ўстрымліваўся ад прафэсійных заняткаў у дадзенай галіне навук.