BBC
брытанская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Брытанская вяшчальная карпарацыя» (БВК; анг. British Broadcasting Corporation, BBC) — дзяржаўная тэлерадыёкампанія Вялікабрытаніі, заснаваная ў кастрычніку 1922 г. у Лёндане 6 прыватнымі прадпрыемствамі пад назовам «Брытанская вяшчальная кампанія». 1 студзеня 1927 г. урад Брытаніі выкупіў прадпрыемства і надаў яму сучасны назоў. Замежнае вяшчаньне са сьнежня 1932 г. праводзіць Сусьветная служба Бі-Бі-Сі. Паводле каралеўскага статуту, брытанскі манарх прызначае 12 папячыцеляў на параду міністраў ураду Брытаніі. У сваю чаргу папячыцелі абіраюць кіраўніка карпарацыі, дзейнасьць якой фінансуецца ў Брытаніі за кошт падатковых адлічэньняў з прыватных вытворцаў жывых тэлеперадачаў і адпаведных тэлепадпісчыкаў.
Quick Facts Тып, Дэвіз ...
Тып | урадавае прадпрыемства |
---|---|
Дэвіз | Nation Shall Speak Peace Unto Nation |
Заснаваная | 18 кастрычніка 1922 (101 год таму) |
Заснавальнікі | Marconi(en) (Чэлмсфард(en), графства Эсэкс), «Мэтраполітан-Вікерс»(en) (Манчэстэр) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Лёндан, Ангельшчына |
Ключавыя фігуры | Энтані Гол(en) |
Галіна | сродкі масавай інфармацыі |
Прадукцыя | музыка, навіны, тэлесэрыял |
Абарачэньне | £4805,1 млн (2015; $7134,1 млн) |
Апэрацыйны прыбытак | £-109,2 млн (2015; $-162,1 млн) |
Чысты прыбытак | £-125,2 млн (2015; $-185,9 млн)[1] |
Лік супрацоўнікаў | 21 045 (2015)[2] |
Матчына кампанія | Міністэрства культуры, вяшчаньня і спорту Брытаніі(en) |
Даччыныя кампаніі | Сусьветная служба Бі-Бі-Сі |
Аўдытар | «Эрнст і Янг»(en) (Лёндан, Ангельшчына) |
Close