Шахматы
гульня на дошцы для дваіх / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ша́хматы, ша́хі — настольная лягічная гульня, якая спалучае ў сабе элемэнты мастацтва, навукі і спорту. Адна з найстарэйшых гульняў на Зямлі, што захаваліся да нашага часу; доўгі час уважалася за гульню каралёў і арыстакратаў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Шахі (неадназначнасьць).
Quick Facts Краіна паходжаньня, Жанр(ы) ...
Шахматы | |
Гульцы па чарзе рухаюць такія фігуры па дошцы | |
Краіна паходжаньня | Індыя |
---|---|
Жанр(ы) | інтэлектуальная гульня[d] і абстрактная стратэгічная гульня[d] |
Колькасьць гульцоў | 2 |
Дыяпазон узростаў | 5+ |
Час устаноўкі | звычайна 10—60 сэкундаў |
Працягласьць гульні | 1 хвіліна — некалькі гадзінаў * |
Складанасьць правілаў | высокая |
Узровень стратэгіі | высокі |
Уплыў выпадковасьці | няма |
Неабходныя ўменьні | тактыка, стратэгія, непасьпешнасьць |
* Гульні па перапісцы цягнуцца значна даўжэй. | |
Close
На цяперашні час шахматы — адна з найпапулярнейшых гульняў у сьвеце. Штогод у сьвеце адбываюцца тысячы розных спаборніцтваў па шахматах, мільёны людзей гуляюць у шахматы ў клюбах, па перапісцы, у сяброўскім коле.
Шырока распаўсюджаная думка, што шахматы спрыяюць разьвіцьцю разумовых здольнасьцяў, памяці, творчага мысьленьня.