Фосфар
хімічны элемэнт 15-й групы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фо́сфар (па-лацінску: Phosphorus) P — хімічны элемэнт V групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 15. Упершыню выдзелены Хэнігам Брандам у Гамбургу ў 1669 годзе[1].
| |||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Белы, чырвоны, жоўты і чорны фосфар | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | фосфар, P, 15 | ||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Немэталы | ||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | 15 (V), 3, p | ||||||||||||
Адносная атамная маса | 30,974 г·моль−1 | ||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [Ne] 3s2 3p3 | ||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 2 8 5 | ||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | ||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (белы) 1,828 г·см−3 | ||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (чырвоны) 2,0-2,4 г·см−3 | ||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (чорны) 2,7 г·см−3 | ||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 317,45 K, 44,3 °C, 111,7 °F | ||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 553 K, 280 °C, 536 °F | ||||||||||||
Удзельная цеплыня плаўленьня | 0,657 кДж·моль−1 | ||||||||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 0,235 Вт·м−1·K−1 | ||||||||||||
Каэф. цеплавога расшырэньня | 124,5 мкм/(м·K) | ||||||||||||
Модуль пругкасьці | 11 ГПа | ||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||
Ступені затляненьня | ±3, 5, 4 | ||||||||||||
Электраадмоўнасьць | 2,19 | ||||||||||||
Атамны радыюс | 123 пм | ||||||||||||
Кавалентны радыюс | 106 пм | ||||||||||||
Іншыя характарыстыкі | |||||||||||||
Нумар CAS | 7723-14-0 | ||||||||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | |||||||||||||
Асн. артыкул: ізатопы | |||||||||||||
| |||||||||||||
Распаўсюджаны ў прыродзе элемэнт: 0,105% паводле масы[2] (13-е месца сярод элемэнтаў). Галоўныя мінэралы — апатыты і фасфарыты. Буйнейшыя радовішчы — у КНР, Расеі (Кольскі паўвостраў), Марока, ЗША, Туніс, Тонга ды Науру[3].
Існуе больш за 10 алятропных форм фосфара: белы, чырвоны, чорны. Фосфар уваходзіць у склад ортафосфарнай ці проста фосфарнай кісьлі (H3PO3), солі якой завуцца фасфатамі, і мэтафосфарнай кісьлі. Сынтэзаваныя шэсьць радыёізатопаў фосфара з масавымі нумарамі ад 28 да 33: 28P (пэрыяд паўраспаду T1/2=6,27 сэкунд), 29P (T1/2=4,14 с), 30P (T1/2=2,5 хвілін), 32P (T1/2=14,28 дзён), 33P (T1/2=25,3 дня)[4]. Зь іх найбольшае значэньне мае 32P, які мае высокую энэргію бэта-выпрамяненьня і выкарыстоўваецца ў хімічных і біяхімічных дасьледаваньнях як мечаны атам.