Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Узбро́еныя сі́лы Рэспу́блікі Белару́сь — дзяржаўная вайсковая арганізацыя Рэспублікі Беларусь, што ўлучае сукупнасьць відаў узброеных сілаў і мэтай якой зьяўляецца адбіцьцё агрэсіі, накіраванай супраць Рэспублікі Беларусь, узброеная ахова цэласнасьці ейнай тэрыторыі.
Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь | |
Эмблема Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь (1991-1995) | |
Дата заснаваньня | 20 сакавіка 1992 (32 гады таму) |
---|---|
Падразьдзяленьні |
сухапутныя войскі Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны |
Штаб-кватэра | Адміністрацыйны будынак № 1 Міністэрства абароны (Менск, вул. Камуністычная, 1) |
Камандаваньне | |
Прэзыдэнт Беларусі Галоўнакамандуючы | Прэзыдэнт Беларусі |
Міністар абароны | Віктар Хрэнін |
Начальнік Генэральнага штаба Ўзброеных Сілаў | Віктар Гулевіч |
Вайсковыя сілы | |
Прызыўны ўзрост | з 18 да 27 гадоў |
Прызыў на вайсковую службу |
на 18 месяцаў (без вышэйшай адукацыі) на 12 месяцаў (з вышэйшай адукацыяй)[1] |
Занятыя ў войску | 62 000 |
Запас | 450 000 |
Фінансавыя зьвесткі | |
Бюджэт | 4 605 813 648 рублёў (2012 год)[2] |
Адсоткі СНП | 6,9% |
Прамысловасьць | |
Унутраныя пастаўшчыкі | Мінатор-Сэрвіс |
Дататковыя зьвесткі | |
Званьні |
Радавы Яфрэйтар Малодшы сяржант Сяржант Старэйшы сяржант Старшына Прапаршчык Старэйшы прапаршчык Малодшы лейтэнант Лейтэнант Старэйшы лейтэнант Капітан Маёр Падпалкоўнік Палкоўнік Генэрал-маёр Генэрал-лейтэнант Генэрал-палкоўнік[3] |
Гісторыя беларускай арміі
| |
---|---|
Войска Полацкага княства | |
Войска Вялікага Княства Літоўскага | |
Войска Рэчы Паспалітай (Войска Вялікага Княства Літоўскага) Войскі паўстанцаў 1794 году | |
Расейская імпэратарская армія Беларускі 7-ы гусарскі полк Віленская ваенная акруга Беларускі армейскі корпус | |
Літоўскае войска | |
Войскі паўстанцаў 1830 году | |
Войскі паўстанцаў 1863 году | |
Узброеныя сілы БНР | |
Летувіскае войска Першы беларускі полк Беларускі асобны батальён | |
Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія Беларуска-летувіская армія Беларуская ваенная акруга | |
Польскае войска Самаабарона Літвы і Беларусі Беларуская Вайсковая Камісія | |
Войска Сярэдняй Літвы | |
Узброеныя сілы СССР Савецкі партызанскі рух у Беларусі | |
Беларуская самаабарона Беларуская Народная Партызанка | |
Беларускі Копрус Самааховы Беларуская Краёвая Абарона | |
Беларускі легіён 30-я дывізія (2-я расейская) 30-я дывізія (1-я беларуская) | |
Беларускі пасьляваенны антысавецкі супраціў | |
Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь |
Складаюцца з сухапутных войскаў ды вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны. Былі створаны пасьля абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці ў 1991 годзе. 20 сакавіка 1992 году была прынята пастанова ўраду «Пра стварэньне Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь». У гэты ж дзень Вярхоўны Савет прыняў Закон «Пра Ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь», на падставе якога й пачалося іх фармаваньне.
Колькасьць Узброеных сілаў складае 62 тыс., зь іх 14 тыс. — грамадзянскі пэрсанал[4]. Станам на канец 2006 году на кантрактнай аснове службу праходзіла 23,1 % вайскоўцаў.
Узброеныя сілы актыўна ўдзельнічаюць ў розных вучэньнях, як унутры краіны («Нёман-2001», «Бярэзіна-2002», «Чыстае неба — 2003», «Шчыт Айчыны-2004», «Шчыт Саюзу»[5][6][7], «Восень-2008»[8], «Захад-2009»), так і за яе межамі (Баявая садружнасьць)[9].