Беларускі корпус самааховы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі корпус самааховы (Беларуская самаахова) — ваенізаванае злучэньне Беларускай народнай самапомачы (БНС), створанае на загад генэральнага камісара Генэральнай акругі «Беларусь» Вільгельма Кубэ ад 16 ліпеня 1942 году[1] (паводле Юрыя Туронка, загад выдаў Карл Цэнэр 15 ліпеня) дзеля дапамогі «нямецкай і мясцовай паліцыі ў барацьбе супраць бальшавікоў і сабатажнікаў». Зброя й амуніцыя мусілі пастаўляцца нямецкай паліцыяй. Галоўным камэндатам стаў кіраўнік БНС Іван Ермачэнка, пры якім утварылі штаб. Таксама часам называлася Беларускі вольны корпус самааховы.
Quick Facts Абрэвіятура, Наступнік ...
Беларускі корпус самааховы | |
Абрэвіятура | БСА, БКС |
---|---|
Наступнік | Беларуская краёвая абарона |
Дата ўтварэньня | 16 ліпеня 1942 г. |
Дата спыненьня існаваньня | красавік 1943 г. |
Тып | Беларуская дапаможная паліцыя |
Юрыдычны статус | Паліцыя |
Мэта | Барацьба супраць прасавецкага партызанскага руху |
Штаб-кватэра | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Генэральная акруга Беларусь |
Галоўны камэндант | Іван Ермачэнка |
Начальнік штабу | Язэп Гуцька |
Кіраўнік афіцэрскіх курсаў | Францішак Кушаль |
Матчына кампанія | Беларуская народная самапомач |
Колькасьць супрацоўнікаў | 15 тыс. (1943) |
Close