Мінатор-Сэрвіс (прадпрыемства)
беларускае вайсковае прадпрыемства / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Мінатор-Сэрвіс» — прадпрыемства Беларусі, разьмешчанае ў Менску й якое займаецца распрацоўкаю, вытворчасьцю, мадэрнізацыяю, рамонтам і абслугоўваньнем баявых гусенічных машынаў, а таксама пастаўкаю запасных часткаў для апошніх.
Quick Facts Тып, Заснаваная ...
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Заснаваная | 1991 |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Радыяльная вул., д. 40 |
Галіна | навукова-дасьледчыя й дасьведчана-канструктарскія працымашынабудаваньне, |
Прадукцыя | бронетэхніка, самаходная тэхніка ваеннага прызначэньня, запчасткі |
Паслугі | абслугоўваньне й рамонт баявых машынаў |
Close
Зьяўляецца адным зь вядучых прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу краіны[1]. Па ўласнай заяве «Мінатор-Сэрвіс», на сёньняшні дзень яно зьяўляецца адзіным беларускім прадпрыемствам, якое выконвае сэрыйны рамонт і абслугоўваньне ваеннае тэхнікі па замове Міністэрства абароны Расейскае Фэдэрацыі.