Рэфармацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэфарма́цыя — рэлігійны й грамадзкі рух у XV і XVI стагодзьдзях, які меў за мэту рэформу хрысьціянства. Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленьне Мартына Лютэра ў 1517 годзе, а некаторымі — дзейнасьць Яна Гуса на сто гадоў раней. Галоўная мэта — гэта вяртаньне да першакрыніцы, Бібліі, вяртаньне да Боскага погляду на Царкву, на грамадзтва, на чалавека.
Прадвесьнікі
Вальдэнсы
Авіньёнскае папства Джон Ўікліф Заходняя схізма Ян Гус Гусіцкія войны Паўночнае адраджэньне Нямецкі містыцызм Асноўныя падзеі
Ляйпцыскі дыспут
Вормскі эдыкт Сялянская вайна ў Нямеччыне Шмалькальдыцкая ліга Аўгсбурскае замірэньне Вэстфальскае замірэньне Радыкальная Рэфармацыя Контрарэфармацыя Рэфарматары
Мартын Лютэр
Філіп Мэлянхтон Томас Мюнцэр Мэна Сіманс Ганс Таўзэн Мартын Буцэр Олаўс і Ляўрэнцыюс Пэтры Ульрых Цьвінглі Люі дэ Бэркен Жан Кальвін Джон Нокс Прымаж Трубар Па краінах
Ангельшчына
Данія, Нарвэгія і Гальштайн Ісьляндыя Італія Лівонія Нідэрлянды Рэч Паспалітая Францыя Чэхія Шатляндыя Швайцарыя Швэцыя |
Ейным пачаткам прынята лічыць выступленьне доктара багаслоўя Вітэнбэргскага ўнівэрсытэту Мартына Лютэра, якое адбылося 31 кастрычніка 1517 году, калі ён прыбіў да дзьвярэй вітэнбэрскае Замкавае царквы свае «95 тэзісаў», у якіх выступаў супраць існуючых злоўжываньняў каталіцкай царквы, у прыватнасьці супраць продажу індульгенцыяў. Канцом Рэфармацыі можна лічыць падпісаньне вэстфальскіх дамоваў у 1648 годзе[1], паводле вынікаў якіх рэлігійны фактар перастаў адыгрываць істотную ролю ў эўрапейскай палітыцы.
Асноўнымі прычынамі Рэфармацыі зьяўляліся пераадоленьне фэадальнае раздробленасьці й узьнікненьне цэнтралізаваных дзяржаваў, эканамічны крызіс пасьля зьяўленьня велізарнае колькасьці амэрыканскага золата, спусташэньне банкаў, незадаволенасьць розных слаёў насельніцтва Эўропы маральным раскладаньнем каталіцкае царквы, якое суправаджалася эканамічнай і палітычнай манапалізацыяй. Комплекс мераў, прадпрынятых каталіцкай царквой і езуітамі для барацьбы з Рэфармацыяй, атрымалі назву Контрарэфармацыі.
У выніку рэфармацыі зьявіўся новы кірунак у хрысьціянстве — пратэстанцтва, які ў сваю чаргу мае свае адгалінаваньні: лютэранства (стваральнік — Мартын Лютэр), англіканцтва (Генрых VIII), кальвінізм (Жан Кальвін) ды іншыя.