Пяць дактрынаў пратэстанцтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пяць Sola — пять лацінскіх тэзаў, якія ўзьніклі пад час пратэстанцкай Рэфармацыі і абагульнілі асноўныя багаслоўскія перакананьні рэфарматараў. Лацінскае слова Sola па-беларуску пазначае «толькі». Пяць Sola фармулююць пяць фундамэнтальных дактрынаў пратэстанцкай Рэфармацыі, якія рэфарматары лічылі неабходнымі асновамі хрысьціянскага жыцьця й практыкі.