Рэн (хімічны элемэнт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэн (па-лацінску: Rhenium), Re — хімічны элемэнт VII групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 75. Сьветла-шэры мэтал. Займае 78-е месца сярод іншых элемэнтаў паводле распаўсюджанасьці (7·10-8% па масе). Звычайна сустракаецца як дамешак у мінэралах іншых элемэнтаў — малібдэніце і калумбіце.
Quick Facts Выгляд, Агульная інфармацыя ...
| ||||||
Выгляд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
сьветла-шэры мэтал | ||||||
Агульная інфармацыя | ||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Рэн, Re, 75 | |||||
Катэгорыя элемэнту | мэтал | |||||
Група, пэрыяд, блёк | VII, 6, d | |||||
Адносная атамная маса | 186.207[1] г·моль−1 | |||||
Канфігурацыя электронаў | [Xe] 4f14 5d5 6s2 | |||||
Электронаў у абалонцы | 2, 8, 18, 32, 13, 2 | |||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
Фаза | цьвёрдае цела | |||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 21,02 г·см−3 | |||||
Тэмпэратура плаўленьня | 3180 °C | |||||
Уласьцівасьці атама | ||||||
Close
Адкрыты ў 1925 годзе нямецкімі фізікахімікамі мужам і жонкай В. і І. Ноддак. Назва ад лац. Rhenus — р. Райн[2].
Выкарыстоўваецца ўсюды, дзе патрэбныя высокая цвёрдасьць і зносаўстойлівасьць (компасы, катоды, тэрмапары, адказныя дэталі самалётаў і ракет). Ніці накальваньня (сплаў вальфраму з рэнам). Антыкаразійнае пакрыцьцё (рэнаваньне). Каталізатар хімічных працэсаў (атрыманьне бэнзіну з высокім актанавым лікам).