Рым
сталіца Італіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рым (па-італьянску: Roma) — сталіца Італіі, самы вялікі й самы густанаселены горад у краіне, а таксама камуна, з амаль 2,9 мільёну жыхароў на канец 2017 году і плошчай у 1285 км². Горад разьмешчаны ў цэнтральна-заходняй частцы італьянскага паўвострава, на рацэ Тыбр у рэгіёне Ляцыё. Гісторыя Рыма ахоплівае дзьве з паловай тысячы гадоў. Горад быў сталіцай Рымскага каралеўства, Рымскай рэспублікі й Рымскай імпэрыі, якая была дамінуючай сілай у Заходняй Эўропе й землях Міжземнамор’я больш за семсот год з I стагодзьдзя да нашай эры да VII стагодзьдзя нашай эры. З I стагодзьдзя нашай эры Рым быў рэзыдэнцыяй папства, а пасьля сканчэньня бізантыйскага панаваньня, у VIII стагодзьдзі ён стаў сталіцай Папскай вобласьці, і працягваў існаваць у такім статусе да 1870 году. У 1871 годзе Рым стаў сталіцай Каралеўства Італіі, якая 1946 годзе пераўтварылася ў Італьянскую Рэспубліку.
Рым | |||||
італ. Roma | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 21 красавіка 753 да н. э. | ||||
Краіна: | Італія | ||||
Мэр: | Рабэрта Гуальт’еры[d][1] | ||||
Плошча: | 1285,2 км² | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 2 863 843 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2228,32 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 06 | ||||
Паштовы індэкс: | 00100 | ||||
Нумарны знак: | RM | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°53′35″ пн. ш. 12°28′58″ у. д. | ||||
Рым | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.comune.roma.it/ |
Пасьля сярэднявечча, Рым знаходзіўся пад уладай папаў, як то Аляксандар VI і Леў X, які ператварыў горад у адзін з буйных цэнтраў італьянскага Адраджэньня, разам з Флярэнцыяй[2]. Сучасны выгляд Базыліка Сьвятога Пятра атрымала ў тыя часы, а Сыкстынская капэла была распісана Мікелянджэлё. Вядомыя мастакі й архітэктары, як то Брамантэ, Бэрніні й Рафаэль пражывалі некаторы час у Рыме, спрыяючы разьвіцьцю стыляў рэнесанса й барока.
У 2007 годзе Рым увайшоў у сьпіс 11 самых наведвальных гарадоў у сьвеце, быў трэцім самым наведвальным ў Эўрапейскім Зьвязе, і самым папулярным горадам Італіі[3]. Горад зьяўляецца вельмі прывабным месцам у эканамічным пляне з пункту гледжаньня рэпутацыі й актываў[4]. Ягоны гістарычны цэнтар уключаны ЮНЭСКО ў Сьпіс сусьветнай спадчыны[5]. Помнікі й музэі, як то музэі Ватыкана й Калізэй знаходзяцца сярод 50 сусьветных найбольш наведвальных турыстычных месцаў[6]. У Рыме прайшлі ў 1960 годзе летнія Алімпійскія гульні. Горад удзельнічаў у барацьбе за права правядзеньня летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году[7].
У межах Рыму месьціцца незалежная дзяржава Ватыкан — сядзіба Каталіцкай Царквы.