Пуэрта-Рыка
няўключаная тэрыторыя ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Асацыяваная вольная дзяржава Пуэрта-Рыка (Пуэрта-Рыка, Пўэрта-Рыка; па-гішпанску: Estado Libre Asociado de Puerto Rico, па-ангельску: Commonwealth of Puerto Rico) — краіна, разьмешчаная ў Карыбскім моры, на частцы Вялікіх Антыльскіх астравоў, складаецца з выспы Пуэрта-Рыка і шэрагу малых выспаў, якія прымыкаюць да яе. Пуэрта-Рыка зьяўляецца залежнай ад ЗША тэрыторыяй і мае статус «Unincorporated organized territory», што азначае, што дадзеная тэрыторыя зьяўляецца складовай часткай ЗША, вярхоўная ўлада належыць Кангрэсу ЗША, але дзеяньне на ёй Канстытуцыі ЗША абмежаванае.
Пуэрта-Рыка Estado Libre Asociado de Puerto Rico | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: En Unión y Libertad | |||||
Дзяржаўны гімн: «La Borinqueña» | |||||
Афіцыйная мова | гішпанская, ангельская | ||||
Сталіца | Сан-Хуан | ||||
Найбуйнейшы горад | Сан-Хуан | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Рыкарда Расэльлё | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
169-е месца ў сьвеце 9104 км² 1,6% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2012) • шчыльнасьць |
130-е месца ў сьвеце 3 667 084 418/км² | ||||
СУП • агульны (2009) • на душу насельніцтва |
32-е месца ў сьвеце $108,441 млрд $27 384 | ||||
Валюта | Даляр ЗША (USD) | ||||
Часавы пас | AST (UTC-4) | ||||
Аўтамабільны знак | PRI | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .pr | ||||
Тэлефонны код | +1 787, 1 939 | ||||
Пуэрта-Рыка мае ўласную Канстытуцыю, заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўладу. Повязі з ЗША палягаюць ў наяўнасьці супольнага грамадзянства, валюты і супольнай абароны. У зьвязку з адсутнасьцю выразнай заканадаўчай базы па статусе тэрыторыі гэтае пытаньне актыўна абмяркоўваецца на самой высьпе, у ЗША і ААН. У 2000 годзе па распараджэньні прэзыдэнта ЗША Клінтана была створаная адмысловая камісія па статусе Пуэрта-Рыка (па-ангельску: President's Task Force on Puerto Rico's Status)[1]. У сваім дакладзе камісія пацьвердзіла цяперашні статус і рэкамэндавала даць грамадзянам выспы права на самавызначэньне[2]. Мяркуецца, што ў рамках гэтай працэдуры пуэртарыканцы абяруць адзін з трох варыянтаў: замацаваньне цяперашняга статусу, уваходжаньне ў ЗША на правах штату або атрыманьне незалежнасьці. Адпаведны законапраект вынесены на разгляд Кангрэсу[3].