Губэрнатар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Губэрнатар (праз па-польску: gubernator з лац. gubernator ад стар.-грэц. κυβερνήτης (kybernētēs) — «стырнік») — кіраўнік вялікай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай, фэдэрацыйнай адзінкі.
У некаторых сучасных дзяржавах (Вялікабрытанія, Данія, ЗША й іншых) губэрнатар — найвышэйшая службовая асоба адміністрацыйна-тэрытарыяльнай ці фэдэрацыйнай адзінкі, якая прызначаецца цэнтральнымі органамі ўлады ці абіраецца насельніцтвам.