Патрыс Эўра
францускі футбаліст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Патры́с Ляты́р Эўра́ (па-француску: Patrice Latyr Evra; нарадзіўся 15 траўня 1981 году, Дакар, Сэнэгал) — былы францускі футбаліст сэнэгальскага паходжаньня, які выступаў на пазыцыі крайняга левага абаронцы. Таксама зьяўляўся гульцом нацыянальнай зборнай Францыі. Патрыс нарадзіўся ў сям’і дыплямату. У шасьцігадовым узросьце ён з бацькамі перабраўся з Сэнэгалу ў Эўропу. З 1984 па 1998 гады жыў з бацькамі ў прыгарадзе Парыжу. У Патрыса было 25 братоў і сясьцёр, хоць двое зь іх загінулі[4].
Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Патрыс Эўра | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 траўня 1981(1981-05-15)[1][2][3] (43 гады) | |
Рост | 173 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—1999 1999—2000 2000—2002 2002—2006 2006—2014 2014—2017 2017 2018 |
Марсаля Монца Ніцца Манака Манчэстэр Юнайтэд Ювэнтус Алімпік Марсэль Ўэст Гэм Юнайтэд |
24 (3) 3 (0) 40 (0) 120 (2) 273 (7) 53 (3) 15 (1) 5 (0) |
Зборныя | ||
2004—2016 | Францыя | 81 (0) |
Закрыць
Па выніках сэзонаў 2006—2007, 2008—2009 і 2009—2010 Эўра ўваходзіў у сымбалічную зборную 11 найлепшых гульцоў Прэм’ер-Лігі па вэрсіі Прафэсійнай футбольнай асацыяцыі.