![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c3/Gandhi_Juhu_May1944.jpg/640px-Gandhi_Juhu_May1944.jpg&w=640&q=50)
Магатма Гандзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мага́тма Карамча́нд Га́ндзі (гіндзі: मोहनदास करमचंद गाँधी; 2 кастрычніка 1869, Парбандар, Брытанская Індыя — 30 студзеня 1948, Нью-Дэлі, Індыя) — выбітны лідэр індыйскага нацыяналізму, палітык і філёзаф ў часы ўваходжаньня Індыі ў склад Брытанскае імпэрыі. Выкарыстоўваючы негвалтоўнае грамадзянскае непадпарадкаваньне Гандзі прывёў Індыю да незалежнасьці й натхніў руху за ненасільле, грамадзянскія правы й свабоды ва ўсім сьвеце[7].
Магатма Гандзі | |
гіндз. मोहनदास करमचंद गाँधी | |
![]() | |
Род дзейнасьці | палітык, філёзаф |
---|---|
Дата нараджэньня | 2 кастрычніка 1869 |
Месца нараджэньня | Парбандар, Брытанская Індыя |
Дата сьмерці | 30 студзеня 1948 |
Месца сьмерці | Нью-Дэлі, Індыя |
Прычына сьмерці | агнястрэльная рана[d][1] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык, барыстэр, палітычны публіцыст, журналіст, філёзаф, аўтабіёграф, эсэіст, рэдактар газэты, праваахоўнік, мэмуарыст, гуманіст, пацыфіст, рэвалюцыянэр, пісьменьнік, юрыст, змагар за свабоду |
Навуковая сфэра | філязофія, юрыспрудэнцыя і пацыфізм[d] |
Бацька | Карамчанд Утамчанд Гандзі[d][2][3] |
Маці | Путлібай Карамчанд Гандзі[d][2][3] |
Дзеці | Гарылал Гандзі[d][4][5], Манілал Гандзі[d][6][5], Рамдас Гандзі[d][5] і Дэўдас Гандзі[d][5] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Магатма нарадзіўся ў сям’і высокапастаўленага ўрадавага чыноўніка, які належыў да касты купцоў, банкіраў і дылераў у сучаснай правінцыі Гуджарат, навучаўся праву ў Лёндане. Гандзі стаў знакамітым дзякуючы барацьбе за грамадзянскія правы мусульманскіх і індуісцкіх індыйцаў у Паўднёвай Афрыцы, выкарыстоўваючы новыя мэтады негвалтоўнага грамадзянскага непадпарадкаваньня, якія ён распрацаваў. Вярнуўшыся ў Індыю ў 1915 годзе ён прыступіў да арганізацыі сялянскіх пратэстаў супраць празмернага зямльнага падатку. Гандзі зьяўляўся праціўнікам існаваньня «абшчынаў» паводле рэлігійнага падзелу, стараючыся ахапіць усе рэлігійныя групы. У 1920 годзе Гандзі падтрымаў рух за падтрымку Халіфату. Ачолеўшы Індыйскі нацыянальны кангрэс у 1921 годзе, Гандзі правёў агульнанацыянальныя кампаніі па палягчэньню беднасьці, пашырэньню правоў жанчынаў, разьвіцьцю рэлігійнага й этнічнага сяброўства, павышэньню эканамічнай самастойнасьці, перш за ўсё дзеля дасягненьня незалежнасьці Індыі ад брытанскага панаваньня.
У 2015 годзе пад час візыту прэзыдэнта Індыі ў Беларусь быў усталяваны помнік Магатме Гандзі ва ўнівэрсытэцкім гарадку Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта[8].