Журналіст
асоба, якая займаецца зборам, падрыхтоўкай, рэдагаваньнем і афармленьнем навінаў ды іншай інфармацыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Журналі́ст — асоба, якая зьбірае, рэдагуе і стварае інфармацыйныя паведамленьні і матэрыялы для сродка масавай інфармацыі паводле дамовы.
Яму могуць дапамагаць тэлеапэратар альбо фатограф, якіх таксама лічаць журналістамі. Выступае пасярэднікам паміж грамадзкімі інстытутамі і грамадзтвам, ажыцьцяўляе сувязь паміж імі празь інфармацыйны канал (тэлебачаньне, радыё, інтэрнэт, друкаваныя СМІ).