Дублін
сталіца Ірляндыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ду́блін (па-ірляндзку: Baile Átha Cliath, па-ангельску: Dublin) — сталіца й самы буйны горад краіны Ірляндыя й вострава Ірляндыя. Галоўны порт у Ірляндзкім моры. Дублін перасякае рака Ліфі, якая падзяляе яго на дзьве часткі. Насельніцтва складае 592 713 жыхароў станам на 2022 год[1], разам з прадмесьцямі — каля 1,4 млн. Лічачы колькасьць насельніцтва ў рэгіёне Вялікага Дубліна, колькасьць жыхароў у ім перавышае 2 млн чалавек і складае каля 40% насельніцтва ўсёй рэспублікі[2]. Горад ёсьць гістарычным і сучасным культурным цэнтрам краіны, а таксама сучасным цэнтрам адукацыі, мастацтва, кіраваньня, эканомікі й прамысловасьці.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дублін (неадназначнасьць).
Quick Facts
Дублін | |||||
ірл. Baile Átha Cliath | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 841 | ||||
Краіна: | Ірляндыя | ||||
Мэр: | Пол Маколіфі[d] | ||||
Плошча: | 114,99 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 505 739 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 4398,11 чал./км² | ||||
летні час: | UTC+1 | ||||
Тэлефонны код: | 01 | ||||
Паштовы індэкс: | D1-18, 20, 22, 24, D6W, D1-18, 20, 22, D6W | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°20′59″ пн. ш. 6°15′37″ з. д. | ||||
Дублін | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.dublincity.ie |
Close