Давід Гільбэрт
нямецкі матэматык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Даві́д Гі́льбэрт (па-нямецку: David Hilbert; 23 студзеня 1862 году, Кёнігсбэрг альбо Вэляў, Каралеўства Прусія — 14 лютага 1943 году, Гётынген, Нямецкі райх) — выбітны нямецкі матэматык-унівэрсал, зрабіў важкі ўнёсак у разьвіцьцё шматлікіх матэматычных падзелаў. У 1910—1920-я гады, то бок пасьля сьмерці Анры Пуанкарэ, быў прызнаным сусьветным лідэрам матэматыкаў. Гільбэрт прыняў і абараняў тэорыю мностваў Георга Кантара. Вядомы прыклад ягонага лідэрства ў галіне матэматыкі, зьяўляюцца вынайдзены ім сьпіс матэматычных праблемаў, на вырашэньне якіх была накіравана большая частка матэматычных дасьледаваньняў XX стагодзьдзя[10][11]. Гэты сьпіс быў прэзэнтаваны на міжнароднай канфэрэнцыі матэматыкі ў Парыжы.
Давід Гільбэрт | |
David Hilbert | |
Дата нараджэньня | 23 студзеня 1862(1862-01-23)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 14 лютага 1943(1943-02-14)[5][1][2][…] (81 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | матэматык, прафэсар унівэрсытэту, філёзаф, фізык |
Навуковая сфэра | матэматычны аналіз, геамэтрыя, тэорыя лікаў, матэматыка, гільбэртава прастора[d][4], матэматычная лёгіка[4] і матэматычная фізіка[d][4] |
Месца працы | |
Вядомы як | Асноўная тэарэма Гільбэрта, аксіёмы Гільбэрта, праблемы Гільбэрта, праграма Гільбэрта, Дзея Айнштайна-Гільбэрта, Гільбэртава прастора |
Навуковая ступень | архітэктура[8] |
Навуковы кіраўнік | Фэрдынанд фон Ліндэман[d][9] |
Вучні | Вільгэльм Акерман[d], Рыхард Курант[d], Эрых Гэке[d] і Ота Блюмэнталь[d] |
Дзеці | Франц Гільбэрт[d][8] |
Узнагароды | |
Гільбэрт зрабіў шмат адкрыцьцяў і прапанаваў фундамэнтальныя ідэі ў розных галінах матэматыкі. Сярод іншых яго дасягненьнямі зьяўляюцца тэорыя інварыянтаў і аксіяматыка Гільбэрта. Гільбэрт вядомы як адзін з заснавальнікаў тэорыі доказаў і матэматычнай лёгікі[12], і быў адным зь першых хто паказаў адрозьненьне паміж матэматыкай і мэтаматэматыкай. Ён сфармуляваў тэорыю гільбэртавых прастораў — адну з асноўных складнікаў функцыянальнага аналізу[13].
За часам жыцьця стаў чальцом шматлікіх акадэміяў навук, у тым ліку Бэрлінскай, Гётынгенскай, чальцом Лёнданскага каралеўскага таварыства, замежным ганаровым чальцом Акадэміі навук СССР. Ляўрэат прэміі Лабачэўскага, прэміі Пансэле і прэміі Баяі.