Геамэтрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геамэ́трыя — разьдзел матэматыкі, які вывучае прасторавыя адносіны ды іх абагульненьні. Геамэтрыя паўстала незалежна ў шэрагу раньніх навук у якасьці разьдзелу практычных ведаў адносна даўжыні, месцы і аб’ёмаў прадметаў, з элемэнтамі фармальнай матэматычнай навукі. Каля III стагодзьдзя да н. э. геамэтрыя была ўведзена ў аксіёматычнай форме Эўклідам, яна ўсталявала стандарт выкладаньня навукі на шматлікія стагодзьдзі наперад[1]. Архімэд распрацаваў геніяльныя мэтады для разьліку плошчаў і аб’ёмаў, шмат у чым апярэджваючы сучаснае інтэгральнае вылічэньне. Астраномія, асабліва ейны разьдзел вылічэньня становішча зорак і плянэтаў на нябеснай сфэры, а таксама апісаньне адносінаў паміж рухамі нябесных целаў, служыла важнай крыніцай геамэтрычных задачаў на працягу наступнага пэрыяду. Геамэтрыя ўваходзіла ў сьпіс сямі вольных мастацтваў, якія лічыцца неабходнымі для засваеньня вольнымі грамадзянамі.