Брагмагупта
індыйскі матэматык і астраном / From Wikipedia, the free encyclopedia
Брагмагупта (санскрыт: ब्रह्मगुप्त праслухаць (зьвесткі); 597 — 668) — індыйскі матэматык і астраном, які напісаў дзьве істотныя працы па матэматыцы і астраноміі: Brāhmasphuṭasiddhānta (Брагма-спгута-сідганта; бел. Удасканаленая навука Брахмы), тэарэтычны трактат, і Khaṇḍakhādyaka (Хандахад’яка), больш практычны твор. Існуе меркаваньне, што Брагмагупта паходзіў з Бгінмалу(en).
Quick Facts Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Брагмагупта | |
ब्रह्मगुप्त | |
Дата нараджэньня | каля 598[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | каля 670[6] |
Месца сьмерці | |
Занятак | матэматык, астраном |
Навуковая сфэра | матэматыка |
Вядомы як | апісальнік нуля |
Бацька | Jishnugupta[d][7][8] |
Close
Брагмагупта першым выклаў правілы, паводле якіх магчымыя арытмэтычныя апэрацыя з нулём. Творы Брагмагупты былі вершаванымі, што было ўласьціва індыйскім матэматыкам. У матэматычных працах, акрамя нуля, Брагмагупта разглядаў квадратны і кубічны корань, адсоткі, геамэтрыю, адмоўныя і дадатныя лікі, ірацыянальныя лікі і іншыя вобласьці тагачаснай матэматыкі.