Армія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Войска (армія; па-француску: l'armée fд па-лацінску: armare — узбройваць) — арганізаваныя ўзброеныя сілы для вядзеньня ваенных дзеяньняў на сушы. Чальцы арміі, то бок жаўнеры ці салдаты, а таксама вайсковае кіраўніцтва, звычайна носяць адмысловую вайсковую форму, якая можа мець знакі вайсковага адрозьненьня. Нацыянальная армія выкарыстоўваецца для ўзмацненьня палітыкі сілай па-за дзяржавай на тэрыторыі іншай дзяржавы, а таксама дзеля абароны дзяржавы ў выпадку вонкавай агрэсіі. Фрыдрых Энгельс характарызуе войска як арганізаванае аб’яднаньне ўзброеных людзей, якое ўтрымоўваецца дзяржавай з мэтай наступальнай або абарончай вайны. З разьвіцьцём прадукцыйных сілаў і зьменаў у вытворчых адносінах зьмяняўся характар і сродкі вядзеньня вайны, віды ўзброеных сілаў і форма арганізацыі арміі.
- Ня варта блытаць з арміяй — вайсковым аб’яднаньнем.
У большасьці краінаў ёсьць арміі, якія ўтрымоўваюцца за кошт падаткаў. Папаўняюцца альбо за рахунак прызыву чалавек прызыўнога ўзросту, альбо за кошт кантрактавых наймітаў (аплачваемых прафэсіяналаў). Армія абавязкова зьмяшчае элемэнты таталітарнай сыстэмы, то бок рашэньні прымаюцца аднаасобна вайсковым штабам ці вайсковым кіраўніком. Функцыі кожнага салдата арміі вызначае найвышэйшае кіраўніцтва. На кожную армейскую пасаду асобы прызначаецца, а не абіраецца шляхам галасаваньня.
У Беларусі дзейнічае сыстэма вайсковай павіннасьці, то бок кожны мужчына ўзростам ад 18 да 27 гадоў на пэўны час абавязаны служыць ва ўзброеных сілах, аднак патэнцыйны кандыдат ня мусіць мець мэдычныя супрацьпаказаньні, якія вызваляюць ад службы. Таксама як альтэрнатыва маецца служба ў рэзэрвовых частках.