Ёд
хімічны элемэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёд (па-лацінску: Iodium ад грэц. ώδης — фіялетавы) I — хімічны элемэнт 17 групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 53. Адносіцца да галягенаў. Свабодны ёд — крышталі чорна-шэрага колеру з мэталічным бляскам. Здабываецца галоўным чынам з буравых вод нафтавых сьвідравін. Галоўныя спажыўцы — фармацэўтычная прамысловасьць і мэдыцына. Ёд упершыню ідэнтыфікаваў францускі хімік Бэрнард Куртуа ў 1811 годзе. Ён вылучыў з рассолу залы марскіх водарасьцяў спалучэньні натру ды калю. Каб далей перапрацаваць водарасьці, ён дадаў у іх серную кісьлю. Выпадкова ён дадаў замнога кісьлі і назіраў выдзяленьне фіялетавай пары[2], якая кандэнсавалася ў выглядзе цёмных бліскучых плястынчатых крышталяў[3]. Ёд зьяўляецца аднаізатопным элемэнтам (масавы лік A=127). Вядома 42 ізатопы і ізамэры радыеактыўнага ёду. Элемэнтарны ёд існуе ў аморфным выглядзе або ў дзьвюх крышталічных мадыфікацыяў — октарамбічнай ды манакліннай. Крышталі ўзганяюцца пры звычайнай тэмпэратуры і ператвараюцца ў фіялетавыя пары. Вадкі ёд рашчынаецца ў шэрагу рэчываў і ўтварае добры праваднік. Элемэнт ёд слаба рашчынальны ў вадзе (0,3 г у 100 г вады). Рашчынаецца ў водных рашчынах ядыдаў лужных мэталаў, утвараючы іён . Таксама рашчынаецца ў бэнзіне, этаноле, этылавым этэры, хляраформе. Малярная цеплаёмістасьць газу ёду пры тэмпэратуры 25 °C і ціску 100 кПа (1 бар ці 0,987 стандартнай атмасфэры) складае 36,888 Дж/моль/К[4]. Стандартная малярная энтальпія газу ёду ΔH°=106,8 кДж/моль, стандартная малярная энэргія Гібса ΔG°=70,2 Дж/моль, стандартная малярная энтрапія S°=180,8 Дж/моль/К, малярная цеплаёмістасьць пры сталым ціску Cp=20,8 Дж/моль/К. Ёд атрымліваюць пры апрацоўцы ядыдаў сернай кісьлі ў прысутнасьці атляняльнікаў ці награваньнем акісьляльнікаў ці награваньнем ядатаў у прысутнасьці бісульфіту натру. Ёд зьяўляецца мікраэлемэнтам. Ёд зьяўляецца самым цяжкім хімічным элемэнтам, які неабходны для здаровага жыцьця[5]. Нястача ёду ў арганізьме чалавека выклікае эндэмічны зоб, якія прыводзіць да парушэньняў у фізычным і псыхічным разьвіцьці. Каб пазьбегнуць гэтага, ёд дадаюць у павараную соль[2]. Праца зь ёдам патрабуе мер бясьпекі, бо ён можа прыводзіць да пашкоджаньня скуры, раздражненьня вачэй і сьлізістых абалонак. У зямной кары ўтрымліваецца каля 4•10−5% ёду па масе[6]. У 2004 годзе сусьветны выраб ёду складаў каля 15—16 тыс. тон[6]. Кошт ёду складае ад 25 да 75 цэнтаў за грам у залежнасьці ад хімічнай чысьціні.
| |||||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
бліскучы мэталічна-шэры крышталі ёду пары ёду ў празрыстай колбе | |||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Ёд, I, 53 | ||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Галяген | ||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | 17, 5, p | ||||||||||||||
Адносная атамная маса | 126,90447(3) г·моль−1 | ||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [Kr] 4d10 5s2 5p5 | ||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 2, 8, 18, 18, 7 | ||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||||
Колер | цёмна-фіялетавы | ||||||||||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | ||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 4,933 г·см−3 | ||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (газа) 11,27•10-3 г·см−3 | ||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 386,85 K, 113,7 °C, 236,66 °F | ||||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 457,55 K, 184,4 °C, 364,0 °F | ||||||||||||||
Патройны пункт | 386.65 K (113°C), 12,1 кПа | ||||||||||||||
Крытычны пункт | 819 K, 11,7 МПа | ||||||||||||||
Удзельная цеплыня плаўленьня | (I2) 15,52 кДж·моль−1 | ||||||||||||||
Удзельная цеплыня выпарваньня | (I2) 41,57 кДж·моль−1 | ||||||||||||||
Цеплаёмістасьць | (25 °C) (I2) 54,44 Дж·моль−1·K−1 | ||||||||||||||
Насычаная пара | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Структура крышталічнай краты | orthorhombic | ||||||||||||||
Магнэтызм | diamagnetic | ||||||||||||||
Электрычны супор | 107Ω·м | ||||||||||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 0,449 Вт·м−1·K−1 | ||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||||
Ступені затляненьня | +7, +5, +3, +1, -1 | ||||||||||||||
Электраадмоўнасьць | 2,66 | ||||||||||||||
Энэргіі іянізацыі | 1-я: 1008,4 кДж·моль−1 | ||||||||||||||
2-я: 1845,9 кДж·моль−1 | |||||||||||||||
3-я: 3180 кДж·моль−1 | |||||||||||||||
Атамны радыюс | 140 пм | ||||||||||||||
Кавалентны радыюс | 139±3 пм | ||||||||||||||
Радыюс Ван дэр Ваальса | 177[1] пм | ||||||||||||||
Іншыя характарыстыкі | |||||||||||||||
Нумар CAS | 7553-56-2 | ||||||||||||||