Эрытрэя
краіна ва Усходняй Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрытрэ́я — краіна ў паўночна-ўсходняй частцы Афрыкі, на ўзбярэжжы Чырвонага мора. Мяжуе з Суданам на захадзе, Эфіопіяй на поўдні і Джыбуці на паўднёвым усходзе. У склад Эрытрэі ўваходзяць астравы Дахлак і Ханіш у Чырвоным моры. Сталіца — горад Асмара. У 1993 годзе стала незалежнай ад Эфіопіі — другая паводле маладосці пасля Паўднёвага Судана краіна Афрыкі. Мае аднапартыйную палітычную сістэму, сітуацыя з правамі чалавека неаднаразова прызнавалася адной з найгоршых у свеце. Адна з бяднейшых краін свету. Уваходзіць у ААН, Афрыканскі Саюз, з’яўляецца назіральнікам пры ЛАД
Хуткія факты
| |||||
Гімн: «ኤርትራ ኤርትራ ኤርትራ» | |||||
Дата незалежнасці | 24 мая 1993 (ад Эфіопіі) | ||||
Афіцыйныя мовы | няма; пераважае тыгрынья і арабская | ||||
Сталіца | Асмара | ||||
Найбуйнейшы горад | Асмара | ||||
Форма кіравання | Часовы ўрад | ||||
Прэзідэнт | Ісаяс Афеворкі | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 100-я ў свеце 117,600 км² 0,14 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 5 918 000[1] чал. (118-я) 50,6 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$10 176 млн [1] $1466[1] | ||||
ІРЧП (2017) | ▼ 0.420 (нізкі) (179-ы) | ||||
Валюта | накфа | ||||
Авіякампанія | Eritrean Airlines | ||||
Інтэрнэт-дамен | .er | ||||
Код ISO (Alpha-2) | ER | ||||
Код ISO (Alpha-3) | ERI | ||||
Код МАК | ERI | ||||
Тэлефонны код | +291 | ||||
Часавыя паясы | +3 |
Закрыць