Шэн Шыцай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шэн Шыцай (кіт.: 盛世才; 1897 — 13 ліпеня 1970) — кітайскі ваенны дзеяч, губернатар Сіньцзяна.
Шэн Шыцай | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
盛世才 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Цзінь Шужэнь | ||||||
Пераемнік | Чжу Шаалян | ||||||
Нараджэнне |
3 снежня 1895(1895-12-03) |
||||||
Смерць |
13 ліпеня 1970(1970-07-13) (74 гады) |
||||||
Жонка | Цю Юй-фан | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | Guominjun[d] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Каюані ў правінцыі Ляанін. У 1931 годзе Шэн Шыцай быў прызначаны тагачасным генерал-губернатарам Цзінь Шужэнем (金樹仁) на пост афіцэра кіравання нагляду (душу) і пасаду інструктара пры ваенным вучылішчы.[1] У кастрычніку 1933 года ў выніку чарговага палітычнага перавароту, здзейсненага белагвардзейцамі пры падтрымцы далучыўшыхся да іх шырокіх народных мас, Цзінь Шужэнь быў пазбаўлены ўлады. На губернатарскую пасаду ў Сіньцзяне ўзышоў Шэн Шыцай. Пры падтрымцы Савецкага Саюза падавіў мусульманскае паўстанне ў Сіньцзяне, але ўзамен на падтрымку быў вымушаны пайсці на некаторыя пагадненні з СССР, па якім Савецкі Саюз фактычна атрымліваў кантроль над Сіньцзянам. Па патрабаванню Сталіна, у 1939 годзе Шэн Шыцай уступіў у Камуністычную партыю Савецкага Саюза.