Штучная мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шту́чныя мо́вы — гэта спецыялізаваныя мовы, у якіх лексіка, фанетыка і граматыка былі спецыяльна распрацаваны дзяля ўвасаблення пэўных мэт. Менавіта мэтанакіраванасць вылучае штучныя мовы ад натуральных. Такія мовы таксама называюць несапраўднымі, прыдуманымі мовамі[2]. Такіх моў ужо існуе больш за тысячу, і пастаянна ствараюцца ўсё новыя.
Ёсць мноства падстаў для стварэння штучнай мовы: палягчэнне чалавечых зносін, лінгвістычныя эксперыменты, мастацкая творчасць, лінгвістычныя гульні.
Выраз штучная мова зрэдку выкарыстоўваецца для абазначэння планавых і іншых моў, распрацаваных для выкарыстання ў чалавечай камунікацыі. Зрэдку пазбягаюць называць такія мовы "штучнымі", таму што гэты тэрмін можа мець зняважлівы падтэкст у асобных мовах.
Па-за грамадствам эсперантыстаў, планавая мова азначае набор правіл, дадзеных на натуральнай мове, каб стандартызаваць штучную мову. У сувязі з гэтым, нават натуральныя мовы могуць быць штучнымі ў асобных адносінах. Прадпісваючыя граматыкі, апісаныя ў старажытныя часы для класічных моў - такіх як латынь і санскрыт, аснаваныя на правілах кадыфікацыі натуральных моў. Такія наборы правіл з'яўляюцца нечым сярэднім паміж натуральным развіццём мовы і яго яўнай канструкцыяй, а, значыць, адносяцца і да штучных моў.