Цік (тканіна)
тканіна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Цік (нідэрл.: tijk, англ.: tick) — шчыльная тканіна саржавага, палатнянага або атласнага перапляцення нітак з шырокімі падоўжнымі каляровымі палосамі (стракатканымі або друкаванымі). Выпрацоўваецца з ільняной або баваўнянай пражы[2]. Выкарыстоўваецца для матрацаў, мэблевых чахлоў[3], заслонаў і т. п. Лёгкі цік выкарыстоўваюць для вырабу спартыўнага адзення, больш цяжкі — у гарсэтах, рабочай вопратцы і ўніформе, у тым ліку ваеннай.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Цік.
Уласцівасці матэрыялу:
- Гіграскапічнасць;
- Шчыльнасць на разрыў;
- Даўгавечнасць;
- Паветрапранікальнасць.
Тканіна цік таксама выкарыстоўваецца для пёравых падушак і коўдраў. Паколькі за кошт насычэння яна не прапускае праз сябе пяро, але ў той жа час «дыхае», дзякуючы гэтаму пяро і пух ветрацца.
Матэрыял мае глянцавы знешні выгляд і пры трэнні трохі шамаціць.