Цыта Бурбон-Пармская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цыта Марыя дэль-Грацые Адэльгонда Мікаэла Рафаэла Габрыэла Джузепіна Антонія Луіза Аньеза Бурбон-Пармская (9 мая 1892 — 14 сакавіка 1989) — апошняя імператрыца Аўстрыі, каралева Багеміі і Венгрыі. Сёмая дачка пармскага герцага Роберта I, які страціў свайго прастола падчас Рысарджымента. Яе роднай сястрой была Марыя-Луіза Бурбон-Пармская, княгіня Балгарыі і маці Барыса III, якая памерла ў 1899 годзе, калі Цыце было сем гадоў.
Цыта Бурбон-Пармская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Zita di Borbone-Parma | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Елізавета Баварская | ||||||
Пераемнік | тытул скасаваны | ||||||
Нараджэнне |
9 мая 1892(1892-05-09)[1][2][…] |
||||||
Смерць |
14 сакавіка 1989(1989-03-14)[1][2][…] (96 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пармскія Бурбоны[d] | ||||||
Бацька | Роберт I[d] | ||||||
Маці | Марыя Антонія[d] | ||||||
Муж | Карл I Габсбург[4] | ||||||
Дзеці | Ота фон Габсбург, Robert, Archduke of Austria-Este[d], Archduke Carl Ludwig of Austria[d], Archduke Rudolf of Austria[d], Archduchess Elisabeth of Austria[d], Archduchess Adelheid of Austria[d][5], Archduke Felix of Austria[d][5] і Duchess Charlotte, Duchess of Mecklenburg-Strelitz[d][5] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Дзейнасць | кансорт | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1911 узяла шлюб з эрцгерцагам Карлам, які пасля забойства Франца-Фердынанда стаў спадчыннікам прастола, а ў 1916 — апошнім аўстрыйскім імператарам пад імем Карла I.
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе Карл і Цыта з’ехалі ў Швейцарыю, а затым — на Мадэйру, дзе ў 1922 г. імператар сканаў. Цыта Пармская перажыла яго на 67 гадоў, а Аўстрыйскую імперыю — на 71 год. Разам са старэйшым сынам, Ота (1912—2011), яна стаяла на чале дому Габсбургаў.
У першыя гады ўдаўства па прапанове караля Альфонса XIII імператрыца разам з 8 дзецьмі займала мадрыдскі палац Эль-Парда, у 1929 г. пераехала ў Бельгію, падчас Другой сусветнай вайны з’ехала спачатку ў Нью-Ёрк, а затым у Квебек. Пасля вайны пасялілася ў швейцарскім замку Цыцэрс. Пахавана побач з мужам у Імператарскім склепе Капуцынеркірхэ.
У гонар Цыты названы астэроід (689) Цыта (англ.) (бел., адкрыты ў 1909 годзе.