Хуан Эстэбан Педэрнера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хуан Эстэбан Педэрнера (ісп.: Juan Esteban Pedernera 25 снежня 1796, Сан-Хасэ-дэль-Мора, правінцыя Сан-Луіс, Аргенціна — 1 лютага 1886, Буэнас -Айрэс) — аргенцінскі вайсковец і палітык. Займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Аргенціны ў 1860—1861 гадах і прэзідэнта Аргенціны ў 1861 годзе. Актыўны ўдзельнік вайны за незалежнасць Аргенціны і грамадзянскай вайны ў Аргенціне.