Хобіт, або Туды і назад
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Хо́біт, або́ Туды́ і наза́д» (англ.: The Hobbit, or There and Back Again) — дзіцячы фэнтэзійны раман англійскага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна, апублікаваны 21 верасня 1937. Кніга атрымала прызнанне і лічыцца класікай дзіцячай літаратуры. Галоўны персанаж твору — хобіт Більба, які ўдзельнічае ў выправе гномаў па скарбы, якія ахоўвае цмок па імі Смог. Прайшоўшы праз розныя выпрабаванні і пабачыўшы дзівосы свету, Більба становіцца дасведчаным, мужным і адважным. Мноства сустрэтых ім на шляху персанажаў сыходзяцца зноў у заключнай бітве дзеля перамогі над злом. Цэнтральнай тэмай рамана з'яўляюцца персанальнае развіццё і гераізм.
Хобіт, або Туды і назад | |
---|---|
The Hobbit, or There and Back Again | |
| |
Жанр | Дзіцячае эпічнае фэнтэзі |
Аўтар | Дж. Р. Р. Толкін |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 21 верасня 1937 |
Выдавецтва | George Allen & Unwin |
Месца публікацыі | Вялікабрытанія |
Колькасць старонак | 310 |
Ілюстратар | Дж. Р. Р. Толкін |
Афармленне | Дж. Р. Р. Толкін |
Носьбіт | папера |
Наступны | Уладар Пярсцёнкаў |
Персанажы | Більба Бэгінс, Торын Дубашчыт, Гэндальф, Смог, Элранд, Gollum[d], Beorn[d] і Бард Лучнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уражаны поспехам «Хобіту», выдавец запатрабаваў ад аўтара працягу, і Толкін пачаў працу над «Уладаром Пярсцёнкаў», падчас якой уносіў у «Хобіта» пэўныя змяненні дзеля іх большай адпаведнасці. Гэтыя значныя змены былі ўключаны ў другое выданне раману, наступныя выданні таксама выдаваліся з папраўкамі, аднак ужо нязначнымі.
Па матывах «Хобіту» былі створаны сцэнічныя, тэле-, кіна- і радыёадаптацыі, настольныя і відэагульні.