Хвароба Паркінсона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хваро́ба Паркінсо́на[3], або Хваро́ба Па́ркінсана[4], або І́дыяпаты́чны дрыжа́льны пара́ліч — павольна прагрэсіруючае хранічнае неўралагічнае захворванне, характэрнае для асоб старэйшай узроставай групы. Адносіцца да дэгенератыўных хвароб экстрапіраміднай маторнай сістэмы. У патагенезе галоўная роля адводзіцца разбурэнню і гібелі нейронаў, выпрацоўваючых нейрамедыятар дафамін, асабліва ў чорнай субстанцыі, але таксама і ў іншых аддзелах цэнтральнай нервовай сістэмы. Недастатковая выпрацоўка дафаміну павялічвае ўплыў базальных гангліяў на кару галаўнога мозга.
Хвароба Паркінсона | |
---|---|
| |
МКХ-10 | G20.20. |
МКБ-10-КМ | G20 і F02.3 |
МКХ-9 | 332332 |
МКБ-9-КМ | 332.0[1][2] і 332[1][2] |
OMIM | 168600 |
DiseasesDB | 9651 |
MedlinePlus | 000755 |
eMedicine | neuro/304 |
MeSH | D010300 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўнымі сімптомамі з'яўляюцца:
- цягліцавая рыгіднасць;
- гіпакінезія;
- трэмар;
- пастуральная няўстойлівасць.
Сучасная медыцына пакуль што не можа вылечыць захворванне або значна запаволіць яго прагрэсіраванне (этыялагічная або патагенетычная тэрапія немагчымая), аднак існуючыя метады кансерватыўнага і хірургічнага лячэння дазваляюць значна палепшыць якасць жыцця хворых[5].
Тэрмін «паркінсанізм» з'яўляецца агульным для шэрагу захворванняў і станаў з вышэй названымі сімптомамі. Аднак найбольш значнай формай паркінсанізму з'яўляецца менавіта хвароба Паркінсона — ідыяпатычнае захворванне (г. зн. самастойная хвароба, якая не выклікаецца іншымі).
Назва хваробе дадзена французскім неўролагам Жанам Мартэнам Шарко, які прапанаваў ушанаваць такім чынам імя англійскага ўрача Джэймса Паркінсона — чалавека, які ўпершыню грунтоўна апісаў хваробу ў «Эсэ аб дрыжальным паралічу», аднак не быў належным чынам ацэнены пры жыцці.