У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Алонса.
Хаб’е́р Ало́нса Ала́на (баскск.: Xabier Alonso Olano, ісп.: Xabier Alonso Olano; нар. 25 лістапада 1981, Талоса (руск.) (бел., Іспанія) — іспанскі футбаліст (апорны паўабаронца) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Іспаніі (2003—2014). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам нямецкага клуба «Баер 04».
Хуткія факты Хабі Алонса, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2004, чэмпіянату свету 2006, чэмпіянату Еўропы 2008, чэмпіянату свету 2010, чэмпіянату Еўропы 2012 і чэмпіянату свету 2014. Двухразовы чэмпіён Еўропы (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010). На клубным узроўні Алонса — пераможца Лігі чэмпіёнаў (2004/05 (руск.) (бел., 2013/14 (бел. (тар.)) (бел.), Суперкубка УЕФА (2005 (руск.) (бел., 2014 (руск.) (бел.), Кубка Англіі (2005/06 (англ.) (бел.), Суперкубка Англіі (2006 (англ.) (бел.), Кубка Іспаніі (2010/11 (руск.) (бел., 2013/14 (руск.) (бел.), чэмпіянату Іспаніі (2011/12 (руск.) (бел.) і Суперкубка Іспаніі (руск.) (бел. (2012 (руск.) (бел.), Кубка Германіі (2015/16 (руск.) (бел.), чэмпіянату Германіі (2014/15 (руск.) (бел., 2015/16 (руск.) (бел., 2016/17 (руск.) (бел.) і Суперкубка Германіі (руск.) (бел. (2016 (руск.) (бел.). У складзе нацыянальнай зборнай Хабі — двухразовы пераможца Еўра (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010).
Алонса пачаў кар’еру ў галоўнай камандзе свайго роднага рэгіёна Гіпускаа — «Рэал Сасьедадзе», дэбютаваўшы за клуб у 1999 годзе. У сезоне 2000/01 (руск.) (бел. Хабі на правах арэнды перайшоў у клуб другога дывізіёну (руск.) (бел. «Эйбар» на паўгода. Вярнуўшыся з арэнды, Алонса стаў іграком асноўнага складу. У сезоне 2001/02 (руск.) (бел. баск забіў свой першы гол. У наступным сезоне (руск.) (бел. Алонса згуляў ключавую ролю ў заваяванні срэбных медалёў чэмпіянату, дзякуючы чаму клуб здолеў кваліфікавацца ў Лігу чэмпіёнаў. Сезон 2003/04 стаў для Хабі апошнім у складзе «Сасьедада». Летам 2004 года Алонса перайшоў у «Ліверпул» за 10,5 млн £. У першым сваім сезоне ў складзе «чырвоных» іспанец выйграў Лігу чэмпіёнаў. У сезоне 2005/06 Хабі заваяваў яшчэ два трафеі: Суперкубак УЕФА і Кубак Англіі. У наступныя тры сезоны на «Энфілдзе (бел. (тар.)) (бел.» іспанец выйграў Суперкубак Англіі, а таксама дайшоў да фіналу (бел. (тар.)) (бел. Лігі чэмпіёнаў і заваяваў срэбныя медалі чэмпіянату Англіі (руск.) (бел.. У летняе трансфернае акно (англ.) (бел. 2009 года Алонса за 30 млн € перайшоў у мадрыдскі «Рэал»[3], дзе стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў[4], чэмпіянату і Суперкубка Іспаніі, а таксама двухразовым пераможцам Кубка Іспаніі. У 2014 годзе, пасля пяці гадоў праведзеных у складзе «Рэала», Хабі перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», падпісаўшы двухгадовы кантракт[5]. У складзе «Баварыі» Хабі Алонса тройчы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і Суперкубак Германіі. У 2017 годзе завершыў кар’еру.
Як трэнер, прывёў «Баер» з Леверкузена да чэмпіёнства ў германскай Бундэслізе (2024) упершыню за 120-гадовую гісторыю клуба.