Фрыдрых Шылер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фры́дрых Шы́лер, Іага́н Крыс́таф Фрыд́рых фон Шы́лер (ням.: Johann Christoph Friedrich von Schiller; 10 лістапада 1759, Марбах-на-Некары, герцагства Вюртэмберг (цяпер — у зямлі Бадэн-Вюртэмберг, Германія) — 9 мая 1805, Веймар, герцагства Саксен-Веймар (цяпер — у зямлі Цюрынгія) — нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага кірунку ў літаратуры. Увайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як палымяны абаронца чалавечай асобы. Цягам часу апошніх сямнаццаці гадоў яго жыцця (1788—1805), Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Іаганам Вольфгангам Гётэ, з якім ён абмяркоўваў пытанні па эстэтыцы і натхняў Гётэ на заканчэнне яго твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты перыяд сяброўства двух паэтаў і іх літаратуразнаўчай палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назваю веймарскі класіцызм.
Фрыдрых Шылер | |
---|---|
ням.: Johann Christoph Friedrich von Schiller | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Johann Christoph Friedrich Schiller |
Дата нараджэння | 10 лістапада 1759(1759-11-10)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 мая 1805(1805-05-09)[1][2][…] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Іаган Каспар Шылер[d] |
Маці | Элізабэт Даратэя Шылер[d] |
Жонка | Шарлота фон Ленгефельд[d] |
Дзеці | Эмілія фон Глейхен-Русвурм[d], Эрнст фон Шылер[d], Karl von Schiller[d] і Caroline Junot[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, філосаф, гісторык, бібліятэкар, урач-пісьменнік, драматург, раманіст, выкладчык універсітэта, перакладчык, журналіст, пісьменнік, урач, ваенны ўрач, эстэтык |
Гады творчасці | 1781–1805 |
Кірунак | Бура і націск і Веймарскі класіцызм |
Жанр | балада і п’еса |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спадчына паэта захоўваецца і вывучаецца ў Архіве Гётэ і Шылера ў Веймары.