Фатон
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фатон (значэнні).
Фатон (ад стар.-грэч.: φῶς «свет») — элементарная часціца, квант электрамагнітнага выпраменьвання (у вузкім сэнсе — святла). Гэта бязмасавая часціца, здольная існаваць толькі рухаючыся са скорасцю святла. Электрычны зарад фатона таксама роўны нулю. Фатон можа знаходзіцца толькі ў двух спінавых станах з праекцыяй спіна на кірунак руху (спіральнасцю) ±1. Гэтай уласцівасці ў класічнай электрадынаміцы адпавядае кругавая правая і левая палярызацыя электрамагнітнай хвалі.
Фатону, як квантавай часціцы, уласцівы карпускулярна-хвалевы дуалізм, г.зн. фатон праяўляе адначасова ўласцівасці часціцы і хвалі.